Еўрапейская праўда

Еўрапейская праўда (ЕП; укр.: Європейська правда, ЄП) — інтэрнэт-выданне Украіны, прысвечанае Еўропе, НАТА і рэформам ва Украіне. Сайт «Еўрапейскай праўды» запрацаваў у пачатку чэрвеня 2014 года. Выданне створана і кіруецца журналістамі Сяргеем Сідарэнкам і Юрыем Панчанкам.[1][2][3]

Еўрапейская праўда
укр.: Європейська правда
URL eurointegration.com.ua
Тып сайта Інтэрнэт-газета
Рэгістрацыя Не абавязкова
Мова(-ы) Украінская, англійская і руская
Уладальнік Грамадская арганізацыя
Аўтар Сяргей Сідарэнка
Юрый Панчанка
Бягучы статус Дзеючы

Гісторыя правіць

Ідэя заснавання «Еўрапейскай праўды» належыць журналістам Сяргею Сідарэнку і Юрыю Панчанку, якія засталіся без працы пасля закрыцця газеты «Коммерсантъ-Украина».

«Еўрапейскую праўду» часта памылкова лічаць падраздзяленнем «Украінскай праўды», хоць праект з’яўляецца незалежным выданнем з юрыдычна асобнай рэдакцыяй і звязаны з «Украінскай праўдай» дамовай аб партнёрстве і абмене кантэнтам.[4][5] Аднак рэдактары прытрымліваюцца агульных прынцыпаў і часта супрацоўнічаюць пры падрыхтоўцы матэрыялаў.

Змена ўласніка «Украінскай праўды» ў 2021 годзе не змяніла адносіны паміж выданнямі.[6]

Сайт быў запушчаны ў пачатку чэрвеня 2014 года.[7]

21 студзеня 2022 года выданне афіцыйна запусціла англамоўную версію.[8]

Рэдакцыйныя прынцыпы:

  • Адказнасць за дакладнасць інфармацыі, якая распаўсюджваецца выданнем.
  • Прызнанне памылак.
  •  Павага да разнастайнасці думак.
  •  СМІ ў сваёй працы кіруецца грамадскай цікавасцю.
  • ЕП паважае прыватнае жыццё.
  •  Пры неабходнасці журналісты гарантуюць ананімнасць крыніцы інфармацыі.
  • Выданне стаіць на абароне правоў чалавека.
  • ЕП шануе і абараняе сваю незалежнасць.[9]

Фінансаванне правіць

Фінансаванне праекта ажыццяўляецца пераважна за кошт падтрымкі міжнародных донараў пры ўмове іх неўмяшання ў рэдакцыйную палітыку. Фінансавую падтрымку «Еўрапейскай праўдзе» аказвалі Еўрапейскі фонд дэмакратыі, Міжнародны фонд Адраджэння, Рада Еўропы, NATO Public Diplomacy Division (PDD), Еўрасаюз, МЗС Чэхіі, National Endowment for Democracy і г.д.

3 2018 ключавым донарам праекта з’яўляецца Нацыянальны фонд дэмакратыі (NED), які фінансуецца з бюджэту Кангрэса ЗША.[3]

Па словах рэдактара «Еўрапейскай праўды» Сяргея Сідарэнкі, «ЕП» з’яўляецца непрыбытковай арганізацыяй (рэдакцыя юрыдычна зарэгістравана як грамадская арганізацыя).[10]

Ацэнка правіць

Паводле апытання 103 экспертаў у 2021 годзе, анлайн-выданне найбольш якасна асвятляла пытанні знешняй палітыкі сярод украінскіх медыя.[11][12]

У снежні 2021 года Сяргей Сідарэнка перамог у Нацыянальнай прэміі «Высокія стандарты журналістыкі - 2021» у катэгорыі «За пастаянны, якасны медыйны праект/прадукт».[13][14]

Зноскі

  1. Допоможіть “Європейській правді” оновитися!. www.eurointegration.com.ua (27 лютого 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 лютого 2021.
  2. Оновлення та відеоконтент для "Європейської правди" / Спільнокошт. BiggggIdea. Архівавана з першакрыніцы 17 травня 2021. Праверана 28 мая 2021.
  3. а б Про проєкт. Європейська правда. Архівавана з першакрыніцы 27 травня 2021. Праверана 28 травня 2021.
  4. «Українська правда» і Сергій Сидоренко запускають новий проект «Європейська правда». detector.media (3 червня 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 серпня 2021.
  5. «Історична правда» та «ЄвроПравда» повідомили, що не є сторонами угоди про продаж УП. detector.media (27 травня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 травня 2021.
  6. Щодо зміни власника видання “Українська правда” - заява ЄвроПравди (укр.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 31 жніўня 2022.
  7. “Європейській правді” – 7 років. Розповідаємо, що змінило та як змінилося наше видання. www.eurointegration.com.ua (4 червня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 червня 2021.
  8. European Pravda has launched an English version (укр.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 22 чэрвеня 2022.
  9. Редакційні принципи “Європейської правди” (укр.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 29 жніўня 2022.
  10. Сидоренко, Сергій. “Європейська правда” потребує вашої допомоги. Українська правда — Блоги (19 лютого 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 травня 2021.
  11. Foreign Policy Council "Ukrainian Prism". Facebook (24 грудня 2021).
  12. “Європейську правду” визнали найякіснішим медіа про міжнародні справи - опитування. Європейська правда (24 грудня 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 січня 2022.
  13. У Києві оголосили переможців премії "Високі стандарти журналістики" – 2021. Інститут масової інформації (20 грудня 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 січня 2022.
  14. У Києві оголосили переможців премії «Високі стандарти журналістики — 2021». detector.media (18 грудня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 грудня 2021.