Еўрапейскі ўніверсітэт прыкладных навук

Еўрапейскі ўніверсітэт прыкладных навук (ням.: University of Applied Sciences Europe) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Ізерлон.

Еўрапейскі ўніверсітэт прыкладных навук
ням.: University of Applied Sciences Europe
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: University of Applied Sciences Europe
Заснаваны 2000
Год рэарганізацыі 2017
Студэнты 1 600
Размяшчэнне Ізерлон
Сайт ue-germany.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Еўрапейскі ўніверсітэт прыкладных навук, які да 2017 года дзейнічаў як Школа бізнесу і інфармацыйных тэхналогій, з’яўляецца прыватным універсітэтам прыкладных навук з сядзібай у Ізерлоне і кампусамі ў Берліне і Гамбургу.

Установа была заснавана ў 2000 годзе Дзітрыхам Вальтэрам, які таксама быў яе прэзідэнтам да 30 лістапада 2010 года.

У сакавіку 2017 года ўстанова паглынула Берлінскую школу тэхнічнага мастацтва і ў наступным месяцы была перайменавана ў Еўрапейскі ўніверсітэт прыкладных навук. Універсітэт кампаніі «Global University Systems» з красавіка 2018 года. Установа фінансуецца за кошт платы студэнтаў за навучанне.

Зноскі

Спасылкі правіць