Еўраскептыцы́зм — тэрмін якім пазначаюць скептычнае, негатыўнае стаўленне да працэсу інтэграцыі ў межах Еўрапейскага саюза. Еўраскептыцызм, як паняцце з'явіўся ў Вялікабрытаніі сярод праціўнікаў членства краіны ў ЕС. З таго часу тэрмін пашырыўся на многія іншыя краін Еўропы. Акрамя агульнага непрымання інтэграцыі ў ЕС, еўраскептыкі выступаюць супраць асобных палітык саюзу, у прыватнасці супраць увядзення адзінай валюты еўра, еўраканстытуцыі, наддзяржаўных утварэнняў, федэралізацыі саюзу і інш.

Вельмі часта еўраскептыкі выступаюць з пазіцый падтрымкі нацыянальных дзяржаў, іх суверэнітэта і выказваюць асцярогі, што далейшая інтэграцыя размые нацыянальны суверэнітэт іх дзяржаў. Нягледзячы на гэта, еўраскептыцызм з'яўляецца асобнай, аформленай ідэалогіяй. Прадстаўнікі розных краін, розных рухаў выказваюць сваю незадаволенасць асобнымі аспектамі саюзу, якія з'яўляюцца непрымальнымі для іх. Мэты шматлікіх еўраскептыкаў таксама адрозніваюцца — ад поўнага выйсця з саюзу, выйсця з валютнай зоны да жадання рэфармаваць саюз не выходзячы з яго.