Жабінкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Жа́бінкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Жабінка (не ўваходзіць у сельсавет).

Жабінкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жабінкаўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жабінка (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
2 сакавіка 1998
Дата скасавання 16 красавіка 1952
Насельніцтва (2019) 993
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жабінка. 16 красавіка 1952 года Жабінка набыла статус гарадскога пасёлка, сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага пассавета.

З 8 жніўня 1959 года гарадскі пасёлак Жабінка і Жабінкаўскі пассавет у складзе Камянецкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Кобрынскага раёна, з 4 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Жабінка з населенымі пунктамі (Абрамавічы, Здзітава, Курпічы, Малая Жабінка, Мышчыцы, Навасады, Нагараны, Непакойчыцы, Пуцішча, Пшанаі, Салейкі і Сцяброва), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Жабінкаўскага пассавета, — у складзе Брэсцкага раёна[1], з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 19 верасня 1967 года ў склад Жабінкі ўключаны вёскі Абрамавічы, Малая Жабінка, Мышчыцы і пасёлак цукровага завода[2]. Пасля набыцця Жабінкай статуса горада 23 снежня 1970 года пассавет рэарганізаваны ў гарсавет. 22 снежня 1999 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага гарсавета перададзена вёска Рачкі[3].

2 сакавіка 1998 года Жабінкаўскі сельсавет адноўлены. 11 мая 2012 года да сельсавета далучана частка скасаванага Якаўчыцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Бабры, Вялікія Якаўчыцы, Залуззе, Панцюхі, Пруск)[4]. 9 лістапада 2017 года ў склад Жабінкі ўвайшлі вёскі Здзітава, Курпічы, Сцяброва, Шчэглікі[5][6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1313 чалавек[7], з іх 86,0 % — беларусы, 6,6 % — украінцы, 6,3 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 993 чалавекі[9].

Колькасць двароў — 556, колькасць жыхароў — 1352 (2011).

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 22 декабря 1999 г. № 23 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского района
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 11 мая 2012 г. № 198 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского и Кобринского районов Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2019. Праверана 4 снежня 2018.
  5. Решение Жабинковского районного Совета депутатов от 9 ноября 2017 г. № 140 Об упразднении сельских населенных пунктов Жабинковского района
  6. Решение Брестского областного Совета депутатов от 22 сентября 2017 г. № 278 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского района Брестской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.