Жак Бабінэ (фр.: Jacques Babinet; 15 вантаза II (5 сакавіка 1794), Люзіньян — 21 кастрычніка 1872, Парыж) — французскі фізік, матэматык і астраном, найбольш вядомы сваім укладам у оптыку.

Жак Бабінэ
фр.: Jacques Babinet
Дата нараджэння 5 сакавіка 1794(1794-03-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1872(1872-10-21)[2][3][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, астраном, матэматык, метэаролаг
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Наведваў Напалеонаўскі ліцэй, і з 1811 года Політэхнічную школу, якую пакінуў у 1813 годзе, каб паступіць у Артылерыйскае вучылішча ў Мецы. З вучылішча выпушчаны артылерыйскім афіцэрам, але ў 1814 годзе назаўжды кінуў ваенную службу і неўзабаве зрабіўся прафесарам матэматыкі ў Фантэнэ-ле-Конт, затым прафесарам фізікі ў Пуацье і нарэшце, у Парыжскай калегіі св. Людовіка. У 1840 годзе быў абраны ў члены Акадэміі навук; адзін час займаўся таксама ў Астранамічным бюро геаграфічных даўгот.

Памёр у Парыжы 21 кастрычніка 1872 года.

Ён шмат зрабіў для ўдасканалення мінералагічнай і метэаралагічнай навукі і набыў вядомасць работамі ў галіне астраноміі, вучэнні аб магнетызме і тэорыі цеплыні. Вынікі яго даследаванняў і назіранняў рассеяны ў розных пачасовых выданнях і навуковых зборніках. Вялікая частка яго прац змешчана ў Compte rendu Акад. навук. Артыкулы Б., змешчаныя ў «Revue de deux Mondes», і «Journal des Débats», былі сабраны ў «Études et lectures sur les sciences d’observation» (8 т., Парыж, 1855-68 гг.). Варта таксама згадаць пра яго «Traité élémentaire de la géometrie descriptive» (Парыж, 1851).

Зноскі

  1. Jacques Babinet // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jacques Babinet // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jacques Babinet // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б в г Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834.