Жак Дэмі (фр. Jacques Demy; 5 чэрвеня 1931, Паншато, Луара Атлантычная, Францыя - 27 кастрычніка 1990, Парыж, Іль-дэ-Франс, Францыя) — французскі кінарэжысёр, прадстаўнік «Новай хвалі».

Жак Дэмі
Jacques Demy
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1931(1931-06-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1990(1990-10-27)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Францыя
Жонка Аньес Варда
Дзеці Mathieu Demy[d]
Адукацыя
Прафесія сцэнарыст, dialogue writer, паэт-песеннік, кінапрадзюсар, акцёр, рэжысёр, кінарэжысёр
Кар’ера 19551988
Узнагароды
IMDb ID 0218840
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў правінцыйным гарадку на атлантычным узбярэжжы, што пасля знайшло адлюстраванне ў многіх яго фільмах.

Дэмі вядомы як аўтар музычных фільмаў. Найбольш вядомыя тры яго ранніх карціны — поўнаметражны дэбют «Лола» (1961) з Анук Эме у галоўнай ролі, «Заліў анёлаў» (1963) з Жанай Мора і «Шэрбурскія парасоны» (1964) з Катрын Дэнёў. Усе тры фільмы былі музычнымі. Некаторыя з песень, напісаных кампазітарам Мішэлем Легранам, сталі шырока вядомыя. Самым паспяховым фільмам з гэтых трох сталі «Шэрбурскія парасоны». Першы каляровы фільм Дэмі (да гэтага рэжысёр працаваў з аператарам Раулем Кутарам, які здымаў на чорна-белую плёнку) прынёс яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю і чатыры намінацыі на «Оскар».

У 1969 годзе Дэмі паставіў у ЗША свой першы англамоўны фільм — «Атэлье мадэляў», а следам за гэтым, зноў у Францыі, — «Асліную шкуру» па казцы Шарля Перо. У далейшым Дэмі працаваў як у Францыі, так і ў ЗША, але яго пазнейшыя фільмы не мелі такога ж поспеху, як раннія стужкі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.349

Спасылкі правіць