Жак (Хаім Якаў) Ліпшыц (фр.: Jaques Lipchitz; 22 жніўня 1891, Друскенікі, Гродзенская губерня (цяпер — Друскінінкай, Алітускі павет, Літва) — 26 мая 1973, востраў Капры, Італія) — французскі скульптар.

Жак Ліпшыц
фр.: Chaim Jacob Lipchitz
Мадыльяні. «Партрэт Жака Ліпшыца і яго жонкі»
Мадыльяні. «Партрэт Жака Ліпшыца і яго жонкі»
Дата нараджэння 22 жніўня 1891(1891-08-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1973(1973-05-26)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, мастак, ілюстратар, рысавальнік
Жанр абстракцыянізм
Вучоба
Мастацкі кірунак абстракцыянізм
Уплыў на Барыс Тасліцкі[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1909 годзе пераехаў у Парыж, дзе вучыўся ў Школе Мастацтваў і Акадэміі Жуліяна. У 1922 годзе ўступіў у мастацкую групу «Новы дух» (фр.: L'Esprit Nouveau). У сваіх ранніх працах праявіў сябе прыхільнікам радыкальных формаў кубізму, аднак пазней змякчыў цяжкія і рэзкія формы сваіх скульптур, зрабіўшы іх больш вытанчанымі. Працаваў таксама мадэльерам мэблі і дэкаратарам.

У 1941 годзе, пасля акупацыі Францыі нямецкімі войскамі, Ліпшыц збег з Парыжа ў ЗША і жыў у Нью-Ёрку, дзе яго працы знайшлі вялікае прызнанне ў мастацкіх колах. У 1946 годзе вярнуўся ў Парыж, але неўзабаве зноў з'ехаў у ЗША, у 1958 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства.

Жак Ліпшыц памёр 26 мая 1973 года на востраве Капры. Пахаваны ў Іерусаліме.

Зноскі

  1. а б Jacques Lipchitz
  2. а б Jacques Lipchitz // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Спасылкі правіць