Жалудзянка

рака ў Беларусі

Жалудзя́нка, Саўка — рака ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана). Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 174 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 ‰. Пачынаецца на захадзе ад вёскі Купры, цячэ па Лідскай раўніне, упадае ў Лебяду каля вёскі Лябёдка. На працягу 4,5 км каналізаваная (ад пасёлка Жалудок да вусця). Прытокі — рэкі Навіна і Дзікушка (леваруч).

Жалудзянка
Характарыстыка
Даўжыня 14 км
Басейн 174 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°34′55″ пн. ш. 24°53′10″ у. д.HGЯO
Вусце Лебяда
 • Вышыня 118,7 м
 • Каардынаты 53°37′02″ пн. ш. 25°03′12″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Шчучынскі раён
physical
Жалудзянка
Жалудзянка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.