Жан-Жак Дэсалін (фр. Jean-Jacques Dessalines; 20 верасня 1758, Гвінея — 17 кастрычніка 1806, Порт-о-Прэнс, Гаіці) — лідар гаіцянскай рэвалюцыі і першы кіраўнік незалежнай Гаіці. Першапачаткова генерал-губернатар, Дэсалін пазней абвясціў сябе імператарам Жакам I (1804—1806). Лічыцца заснавальнікам Гаіці[4]

Жак I
фр.: Jeun-Jacques Dessalines
гаіц. крэольск.: Janjak I
Сцяг1-ы Iмператар Гаіці
22 верасня 1804 — 17 кастрычніка 1806
Каранацыя 8 кастрычніка 1804
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг1-ы Генерал-губернатар Гаіці
1 сакавіка 1804 — 22 верасня 1804
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг35-ы Генерал-губернатар Сан-Дамінга
30 лістапада 1803 — 31 снежня 1803
Папярэднік Данацін-Мары-Жазеф дэ Віміер дэ Рашамбо
Пераемнік пасада скасавана
Нараджэнне 20 верасня 1758(1758-09-20)[1][2]
Смерць 17 кастрычніка 1806(1806-10-17)[3] (48 гадоў)
Род Дэсаліны
Жонка Мары-Клэр Фелісітэ[d]
Дзеці

Сыны:

Жак Б'ен-Эмэ, Луі, Альбер

Дачка:

Марыя-Франсуаза-Селiмена, Селесціна, Жанна-Сафія
Веравызнанне каталік
Дзейнасць палітык
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрышчоны пад імем Жак, спачатку насіў прозвішча свайго першага гаспадара Дзюкло, чыім рабом ён быў, затым быў набыты крэолам па прозвішчы Дэсалін, які прысвоіў яму сваё прозвішча. Дэсалін служыў афіцэрам у французскай арміі, калі калонія супрацьстаяла Іспаніі і Вялікабрытаніі. Пазней стаў камандзірам у паўстанні супраць Францыі. Як асноўны ваенны камандзір першапачатковага лідара рэвалюцыі Тусена-Луверцюра, ён правёў шмат паспяховых кампаній, уключаючы бітву за Крыт-а-П'ярро.

Пасля здрады і захопу Тусена Луверцюра ў 1802 годзе, Дэсалін стаў лідарам рэвалюцыі. Ён перамог французскую армію ў бітве пры форце Верц'ер ў 1803 годзе, апошняй бітве рэвалюцыі. Аб'явіўшы Гаіці незалежнай дзяржавай ў 1804 годзе, Дэсалін быў абраны саветам генералаў заняць пасаду генерал-губернатара. Ён загадаў расправу над белым гаіцянскім насельніцтвам, у выніку чаго у перыяд з лютага па красавік 1804 года загінулі паміж 3000 і 5000 людзей.[5] У верасні 1804 года ён абвясціў сябе імператарам і правіў да 1806 года, калі быў забіты ў выніку змовы.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jean-Jacques Dessalines // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jean-Jacques Dessalines // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Independent Haiti. Праверана 27 November 2006.
  5. Philippe R. Girard (2011). The Slaves Who Defeated Napoleon: Toussaint Louverture and the Haitian War of Independence 1801—1804. Tuscaloosa, Alabama: University of Alabama Press. ISBN 978-0-8173-1732-4

Спасылкі правіць