Жан Парызо дэ ла Валет

Жан Парызо́ дэ ла Вале́т (фр.: Jean Parisot de la Valette; 4 лютага 1495, Парызо, Лангедок — 21 жніўня 1568, Мальта) — Вялікі магістр Мальтыйскага ордэна з 21 жніўня 1557.

Жан Парызо дэ ла Валет
фр.: Jean de Valette
Герб
Grand Master of Order of Saint John of Jerusalem[d]
1557 — 1568
Папярэднік Claude de la Sengle[d]
Пераемнік Pierre de Monte[d]
Дзейнасць warrior monk
Нараджэнне 1494[1]
Смерць 21 жніўня 1568(1568-08-21)[1]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў дваранскай сям'і графскага роду Тулуз.

У 1534 годзе дэ ла Валет камандаваў галерай, а ў 1540 годзе ў яго быў уласны галіёт. У 1540 годзе трапіў у палон да туркаў і на працягу года быў галерным рабом. Некаторы час з'яўляўся губернатарам Трыпалі.

21 жніўня 1557 дэ ла Валет стаў вялікім магістрам Мальтыйскага ордэна, якога многія еўрапейскія і мусульманскія дзяржавы прызналі суверэнным кіраўніком Мальты. У 1565 годзе Турцыя падрыхтавала супраць Мальты эскадру з 35-тысячным войскам. Дэ ла Валет узначаліў абарону і адбіў напад праціўніка. У гонар магістра сталіцу Мальты назвалі Валета.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.