Жан Плакен (фр.: Jean Ploquin, польск.: Jan Ploquin, лац.: Joannes Ploquin; 4 красавіка 1766, Пуансе, Францыя — 7 лютага 1822, Сент-Ан-д’Арэ, Францыя) — святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Жан Плакен
фр.: Jean Ploquin
польск.: Jan Ploquin
лац.: Joannes Ploquin
Дата нараджэння 4 красавіка 1766(1766-04-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1822(1822-02-07) (55 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці святар

Нарадзіўся 4 красавіка 1766 г. у Пуансэ, што на мяжы Брэтані і Анжу. Далучыўся да Таварыства айцоў Святога Сэрца (Société des pères du Sacré-Coeur), арганізацыі, што імкнулася запоўніць духоўны вакуум у грамадстве, які ўтварыўся пасля скасавання папам Кліментам XIV Таварыства Ісуса. Як і шэраг яго аднадумцаў, напрыклад, Жан Разавен і Жак Журдан, вырашыў пераехаць у Расійскую імперыю і далучыцца да езуітаў[1].

Будучы ўжо ксяндзом, уступіў у Таварыства Ісуса 6 чэрвеня 1805 г. у Дынабургу. У 1805—1815 гг. — выхавацель і прафесар граматыкі ў езуіцкім канвікце ў Санкт-Пецярбургу. Пасля вяртання ў Полацк у 1816—1818 гг. займаў пасаду прафесара французскай літаратуры ў Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1818—1820 гг. — віцэ-рэгент канвікта і прафесар французскай мовы ў Магілёве[2].

Пасля выгнанне езуітаў з Расійскай імперыі (1820) вярнуўся ў Францыю, дзе і памёр 7 лютага 1822 г. у Сент-Ан-д’Арэ[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.