Жарушнік лясны

від раслін

Жару́шнік лясны[3][4][5][6] (Rorippa sylvestris) — від кветкавых раслін з роду Жарушнік (Rorippa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Жарушнік лясны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rorippa sylvestris (L.) Besser, 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23017
NCBI  65952
EOL  583941
GRIN  t:105513
IPNI  288692-1
TPL  kew-2417195

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—50 см. Сцябло звычайна разгалінаванае, прамастойнае або прыўзнятае. Лісце перыста-рассечанае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на чаранках. Пялёсткі кветак удвая даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — стручок даўжынёй 4—14 мм.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Еўраазіяцкі від. Натуралізаваўся на тэрыторыі Аўстраліі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі[7]. Інвазіўны від[8] у ЗША.

Расце па берагах вадаёмаў, вільготных і забалочаных месцах. Цвіце ў чэрвеніжніўні. Святлолюбівая расліна, якая добра пераносіць цень. Гіграфіт, мезафіт, эўтроф[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 112. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Rorippa sylvestris at USDA PLANTS Database
  6. Rorippa sylvestris Архівавана 11 лютага 2007. at The Herbarium of Louisiana State University
  7. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
  8. Rorippa sylvestris at Invasive.org
  9. Жерушник лесной — Rorippa sylvestris: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць