Жаўтабрухі полаз

Жаўтабрухі полаз, жаўтабрух (Dolichophis caspius) — змяя сямейства вужовых.

Жаўтабрухі полаз
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dolichophis caspius Gmelin, 1789

Сінонімы
  • Coluber jugularis caspius
  • Coluber caspius
  • Hierophis caspius
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1081675
NCBI  927616
EOL  795330

Апісанне правіць

Даўжыня да 2,5 м. Верхні бок цела усіх адценняў аліўкавага колеру, без узору. Бруха жоўтае, палевае, зрэдку чырванаватае. Вакол вачэй звычайна жоўтая пляма.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў Паўднёвай Еўропе, у Пярэдняй і Малой Азіі. Жыве ў адкрытых стэпах, паўпустынях, куставых зарасніках і інш. Корміцца дробнымі млекакормячымі, паўзунамі, птушкамі, насякомымі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Адкладвае 6—16 яек.

Агрэсіўны від, нападае нават на чалавека. Укус дарослага полаза балючы і кроватачывы, але не небяспечны.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць