Жлобінскае возера

(Пасля перасылкі з Жлобінскае)

Жло́бінскае возера[1][2] — возера ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, ва ўсходняй частцы горада Баранавічы. Адносіцца да басейна ракі Шчара.

Жлобінскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 184,1 м
Даўжыня 0,6 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,15 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,4 км
Найбольшая глыбіня 1 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Жлобінскае возера (Беларусь)
Жлобінскае возера
Жлобінскае возера
Жлобінскае возера (Брэсцкая вобласць)
Жлобінскае возера
Жлобінскае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва возера балцкага паходжання, ранейшая назоўная форма — Жлобін. У пазнейшы час ля яго паўночна-заходняга берага вядомы аднайменны хутар. Назоўны адпаведнік — тапонім Жлобін на Дняпры.

Гідранімічныя адпаведнікі — літоўскае Globys (рака), прускае Globe (возера). Яны звязаныя з літоўскім globti «ахопліваць, ахінаць»[3]. Далей да індаеўрапейскага *gleb(h)- «сціскаць» (ад карацейшага *gel- «сціскаць; акруглы»)[4].

Назва Жлобін з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія назвы рэк тыпу Горадзен (> Гараднічанка), Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gher(d)- «ахопліваць; агароджваць», *gem- «хапаць, сціскаць». Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[5].

Нейкі з гэтых каранёў мог быць і ў адпачатнай, даперакладной назве возера Ахват[ru] (руск.: Охват), з якога выцякае Дзвіна.

 
Возера Жлобін на карце Шуберта (1865—1866)

Дастасаваная да возера, назва з коранем Glob- магла значыць «Круглае (возера)», а дастасаваная да ракі — «Звілістая, кружлівая (рака)». Тыпалагічна так жа сама паміж сабой дачыняюцца словы акружаць, круглы, кружляць.

У беларускай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Глоба, Глобус, Жлоба, Жлобіч[6], якія могуць быць варыянтамі кораня *glob-. З прозвішчам Жлоба звязваў назву горада Жлобін географ В. Жучкевіч[7].

Водаапісанне правіць

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,6 км, шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Найбольшая глыбіня 1 м.

У возеры водзяцца плотка, карась, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.

Заўвагі правіць

  1. Жло́бінскае возера // Блакітная кніга Беларусі. — Мінск, 1994.
  2. Жло́бінскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 2. — Мінск, 1983.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 357, 359—360.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.
  6. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 111, 146.
  7. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 124.

Літаратура правіць

  • Жлобінскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 282. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Брестская область. Барановичский район: карта. Барановичи: план / Ред. Г. П. Ляхова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-101. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)

Спасылкі правіць