Жорж Дзюменіль дэ Латур

Жорж Дзюменіль дэ Латур, таксама Ла Тур (фр. Georges de La Tour; 1593 — 30 студзеня 1652) — французскі жывапісец з Латарынгіі.

Жорж Дзюменіль дэ Латур
Georges de La Tour
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 сакавіка 1593(1593-03-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1652(1652-01-30)[4][5][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Францыя
Род дзейнасці мастак, архітэктурны чарцёжнік
Жанр Караваджызм, жанравы жывапіс[6] і рэлігійны жывапіс[d][6]
Мастацкі кірунак караваджызм
Заступнікі Генрых II
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Пакланенне пастухоў». Каля 1644. Луўр

Нарадзіўся ў Вік-сюр-Сей (дэпартамент Мозель) і жыў паблізу Люнеўмля (дэпартамент Мёрт і Мозель) да самай сваёй смерці. Творчасць майстра, забытая пасля яго скону, была зноў адкрыта толькі ў 1940-я гады. Для яго карцін характэрная геаметрычна строгая кампазіцыя і напружанасць рэлігійнага пачуцця. Акрамя некалькіх дакументаў, якія змяшчаюць звесткі аб яго жаніцьбе ў 1621, аб прызначэнні афіцыйным мастаком Люневіля ў 1644 і галоўным жывапісцам караля ў 1646, няма ніякай інфармацыі аб жыцці майстра. Ніводны з яго твораў не можа быць датаваны з поўнай дакладнасцю.

Карціны Латура звычайна ўяўляюць сабой асветленыя полымем свечкі начныя сцэны, напісаныя ў манеры Караваджа. Мастак любіў маляваць біблейскіх персанажаў у абліччы жабракоў і сялян, ствараць кампазіцыі, персанажы якіх асвятляліся адзінай крыніцай — свечкай. Тыповымі для яго творчасці з’яўляюцца такія працы, як «Нованароджаны» (Рэн, Музей выяўленчых мастацтваў), «Пакланенне пастухоў» (Луўр), «Пакутніцтва св. Себасцьяна» (Берлін-Далем, Дзяржаўныя музеі), «Журботная Магдалена» (Нью-Ёрк, музей Метраполітэн), «Адрачэнне апостала Пятра».

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн., 1999, С. 154
  • Jamot P. Georges de La Tour. Paris: Floury, 1948
  • L’opera completa di Georges de La Tour. Milano: Rizzoli, 1973
  • Nicolson B., Wright C. Georges de La Tour. London: Phaidon Press, 1974
  • Thuilier J. Georges de La Tour. Paris: Flammarion, 1992
  • Quignard P. Georges de La Tour. Paris: Galilée, 2005

Спасылкі правіць