Жоўты пясочак (фільм)

беларускі мастацкі фільм

«Жо́ўты пясо́чак» (руск.: Жёлтый песочек) — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Аляксеем Туровічам у 2017 годзе па матывах апавядання Васіля Быкава.[1]

Жоўты пясочакM:
Постар фільма
Жанр драма
Працягласць 90 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2017

Сюжэт правіць

Шасцярых зняволеных вязуць на расстрэл ва ўрочышчы Курапаты. Кожны змірыўся са сваёй доляй і нават дапамагае паскорыць расправу над сабой.

У ролях правіць

Акцёр Роля
Аляксей Вярашчага памочнік каменданта
Аляксей Туровіч Сурвіла Сурвіла
Аляксей Міхайлаў Зайкоўскі Зайкоўскі
Ігар Мікалаеў следчы
Ігар Дварэцкі вартавы
Таццяна Карнеявец студэнтка
Уладзімір Лебедзеў Фелікс Гром Фелікс Гром
Генадзь Траццякоў Валер’янаў Валер’янаў
Валянцін Салаўёў Шастак Шастак
Міхась Матвееў Аўтух Аўтух

Здымачная група правіць

  • сцэнарый — Аляксей Туровіч
  • рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксей Туровіч
  • прадзюсар — Аляксей Туровіч
  • музыка — Сяргей Шункевіч
  • гукарэжысёр — Сяргей Шункевіч
  • сінхронныя шумы — Шаміль Ісмаілаў
  • пастаноўшчык піратэхнічных эфектаў — Анатоль Станішэўскі
  • піратэхнік-збройнік — Ігар Громік
  • пастаноўшчык дэкарацый — Сяргей Салаўёў
  • грымёр — Міхась Матвееў
  • касцюмер — Таццяна Карнеявец
  • аператары — Сяргей Юшкевіч, Дзмітрый Пашкевіч
  • аэраздымка — Дзмітрый Стэльмах

Крытыка правіць

  Пры ўсёй даслоўнай педантычнасці Туровіча да першакрыніцы, яго фільм прайграе за кошт выпарылага псіхалагізму сітуацыі. Успаміны арыштантаў у лепшым выпадку змяшчаюцца ў кароткія эпізоды-флэшбэкі, а ў горшым — пераказваюцца ліслівым закадравым голасам. Запрошаным тэатральным акцёрам проста не застаецца матэрыялу для гульні, а ўся неабходная драматургія раствараецца ў паветры.
Тарас Тарналіцкі[2]
 

Здымкі і прэм’ера правіць

Здымкі адбываліся ў пасёлку Ратамка. Беларуская прэм’ера адбылася 16 верасня 2017 года.

Зноскі

  1. Желтый песочек (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2019. Праверана 11 мая 2019.
  2. Тарас Тарналицкий (30 сентября 2017). "«Желтый песочек». Быков, НКВД и политические агитки" [руская]. «Беларусский журнал». Праверана 2019-05-12. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) Архівавана 12 мая 2019.

Спасылкі правіць