Жулі Дэпардзьё (фр.: Julie Depardieu; 18 чэрвеня 1973) — французская кінаактрыса, дачка знакамітага акцёра Жэрара Дэпардзьё.

Жулі Дэпардзьё
Julie Depardieu
Імя пры нараджэнні Жулі Дэпардзьё
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1973(1973-06-18)[1][2] (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Бацька Жэрар Дэпардзьё
Маці Элізабет Дэпардзьё
Прафесія акцёрка, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Кар’ера 1994па цяперашні час
Узнагароды
IMDb ID 0220017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Жулі Дэпардзье нарадзілася ў сям’і акцёраў Жэрара і Элізабет Дэпардзьё 18 чэрвеня 1973 г. Перад тым як канчаткова выбраць для сябе акцёрскую сцяжыну, Жулі Дэпардзье спачатку вывучала філасофію. У 1994 годзе Жулі знялася ў маленькай ролі разам са сваім знакамітым бацькам у карціне «Палкоўнік Шабер» («Le colonel Chabert»), а затым у Жазе Даян у фільме «Машына» («La machine»). Сустрэча з рэжысёрам была для Жулі лёсавызначальнай, і актрыса знялася ў Даян яшчэ ў некалькіх тэлевізійных карцінах, сярод якіх — знакамітая тэлеверсія «Графа Монтэ-Крыста» («Comte de Monte-Christo») з Жэрарам Дэпардзьё.

У тым жа 1998 годзе адбыўся дэбют Жулі Дэпардзьё на вялікім экране ў фільме «Паўночны экзамен» («L’examen de minuit»). Гэта была складаная праца ў псіхалагічным матэрыяле, пасля якой на таленавітую актрысу пасыпаліся прапановы рэжысёраў. У 1998 годзе яна запісала музычны дыск «Adieu Camille» разам з папулярным французскім спеваком Маркам Лавуанам.

Пасля першага гучнага поспеху на вялікім экране Жулі знялася ў фільме «Кахай мяне» («Love me») з Джоні Халідэем і Сандрын Кімберлі. З 2000 па 2005 яна шмат працавала ў тэлепраектах, і зноў сустрэлася са сваёй хроснай маці ў кіно — Жазе Даян, якая зняла Дэпардзьё разам з братам Гіёмам у фільме «Заід, мелодыя помсты» ("Zaïde, un petit air de vengeance ") у 2001 годзе.

У 2002 Жулі знялася ў фільме «Малая Лілі» разам з Людзівін Санье (Ludivine Sagnier) і атрымала сваю першую галоўную французскую кінаўзнагароду — «Сезар» за лепшую жаночую ролю другога плана.

Фільмаграфія правіць

Зноскі

  1. Julie Depardieu // GeneaStar
  2. Julie Depardieu // Roglo — 1997. — 9000000 экз.

Спасылкі правіць