Жуцаўская культура

Жуцаўская культура (па М. М. Чарняўскаму — Прыбалтыйская культура; у нямецкай археалогіі ням.: HaffküstenkulturКультура ўзбярэжжа заліва[1]; таксама вядома як Культура «адзінкавых» пахаванняў) — археалагічная культура позняга неалітухалкаліту. Цэнтр культуры знаходзіўся на ўзбярэжжы Гданьскага заліва і Калінінградскага заліва[2], адкуль культура распасціралася на поўнач да Куршскага заліва і далей да сучаснага пасёлка Швянтоі ў Літве[3]. Культура названа па археалагічнаму помніку ў вёсцы Жуцава, каля горада Пуцк. З'яўляецца рэгіянальным варыянтам культуры шнуравай керамікі.

Жуцаўская культура
Датаванне IIIII тыс. да н.э.
Пераемнасць
Нарвенская культура
Культура шнуравой керамікі
Культура самбійскіх курганоў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне правіць

Жуцаўская культура ўяўляла сабой гібрыд даіндаеўрапейскай раннебалтыйскай нарвенскай культуры з прышлымі індаеўрапейскімі культурамі шарападобных амфар і шнуравай керамікі[4]. У далейшым жуцаўская культура эвалюцыянавала ў культуру самбійскіх курганоў жалезнага веку

Гаспадарка правіць

Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам і земляробствам. Жыло каля вадаёма ў прамавугольных жытлах на слупах, з двухсхільным дахам, унутры іх размяшчаліся адкрытыя агнішчы, выкладзеныя камянямі.

Пахавальны абрад — трупапалажэнне нябожчыкаў у ямах у скручаным становішчы; пахаванні адзінкавыя і групавыя.

Насельніцтва карысталася крамянёвымі прыладамі працы і зброяй (трохвугольныя наканечнікі стрэл, скрабкі, нажы і інш.), вырабляла каменныя шліфавальныя сякеры лодкападобнай формы з прасвідраванымі адтулінамі, свідраваныя матыкі.

Сярод керамічных вырабаў найбольш пашыранымі былі гаршкі з выразнай шыйкай і амфары, арнаментаваныя гарызантальнымі шнуравымі адбіткамі, насечкамі, нарэзкамі, наколамі, наляпнымі гафрыраванымі каўнерыкамі-валікамі.

Сярод упрыгажэнняў — падвескі з прасвідраваных зубоў жывёл, бурштынавыя трубачкі-пацеркі, кружкі з адтулінамі, стылізаваныя фігуркі чалавека і інш.

На Беларусі правіць

На тэрыторыі Беларусі найбольш выразныя матэрыялы культуры выяўлены на беларускім Панямонні (стаянкі Лічыцы, Ярэмічы, Русакова, а таксама ў пахаваннях каля пас. Краснасельскі).

Зноскі

  1. European prehistory: A survey / Ed. by Sarunas Milisauskas. — New York [etc.]: Kluwer acad. / Plenum, Cop. 2002. — XIII, 445 p.: ill., map. — P. 257. — (Interdisciplinary contributions to archaeology). — ISBN 0-306-47257-0.
  2. Reallexikon der germanischen Altertumskunde / Begr. von J. Hoops; Hrsg. von H. Jahkuhn et al. — 2. völlig neu bearb. u. stark erw. Aufl. unter Mitw. zahlreicher Fachgelehrter. Bd. 17: Kleinere Götter—Landschaftsarchäologie / Von J. Hoops; Hrsg. von H. Beck [et al.]; Mit Unterstützung der Akad. der Wiss. in Göttingen. — Berlin: De Gruyter, 2001. — VI, 634 p., [4] ill. — P. 423. — ISBN 3-11-016907-X.
  3. Brazaitis, D. Agrarinis neolitas // Lietuvos istorija: Akmens amžius ir ankstyvasis metal laikotarpis / A. Girininkas. — Vilnius: Baltos lankos, 2005. — P. 224—231.
  4. Bojtár, E. Foreword to the Past: A Cultural History of the Baltic People. — CEU Press, 1999. — P. 59. — ISBN 963-9116-42-4.

Літаратура правіць

  • Археология СССР. Эпоха бронзы лесной полосы СССР / Отв. ред. О. Н. Бадер, Д. А. Крайнов, М. Ф. Косарев. — Москва: Наука, 1987. — С. 53—54. — (Археология СССР).
  • Чарняўскі, М. М. Прыбалтыйская культура / М. М. Чарняўскі // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 518. — ISBN 5-85700-077-7.