Жывакост жорсткі

від раслін

Жывако́ст цвёрды[3], Жывакост жорсткі (Symphytum asperum) — від кветкавых раслін роду Жывакост сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Жывакост жорсткі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Symphytum asperum Lepech., 1805

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32026
NCBI  764736
EOL  582579
GRIN  t:36019
IPNI  120743-1
TPL  kew-2475962

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—150 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Уся расліна пакрытая калючым шчаціннем. Лісце простае, суцэльнае, з зубчастым краем. Кветкі спачатку светла-пурпурныя, затым блакітныя, у завітках. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[4]. Расце на пустках, лугах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках і палянах пойменных лясоў. Цвіце ў маічэрвені[3].

Выкарыстанне правіць

Лекавая і дэкаратыўная расліна. У лекавых мэтах выкарыстоўваецца настой з сухога карэнішча. Ужываецца пры ранах, язвах, тромбафлебітах.

Каштоўная кармавая расліна (свінням і трусам)[3]. За лета дае 3—5 укосаў, добра сіласуецца з дамешкамі злакавых траў[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Окопник жёсткий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Окопник жёсткий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)