Жыдча (вадасховішча)
Жы́дча[1], Жыдчэ[2] — вадасховішча ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, каля аграгарадка Жыдча.
Жыдча | |
---|---|
Каардынаты: 51°56′36″ пн. ш. 25°56′35″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Брэсцкая вобласць, Пінскі раён |
Даўжыня | 3,2 км |
Шырыня | 2,8 км |
Плошча | 1,166 км² |
Аб'ём | 0,0046 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,186 км |
Найбольшая глыбіня | 9 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,1 м |
Год напаўнення | 1981 |
Вадасховішча наліўное. Створана ў 1981 годзе ў пойме ракі Прыпяць на месцы выпрацаванага радовішча торфу. Плошча паверхні вадасховішча 1,166[2] км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 2,8 км[1]. Даўжыня агараджальнай дамбы 4186[2] м. Глыбіня да 9[1] м, сярэдняя 4,1[1] м. Напаўняецца вадой па канале з ракі Прыпяць з дапамогай помпавых станцый.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах назапашвання веснавога сцёку з сеткі меліярацыйных каналаў, арашэння сельскагаспадарчых зямель, рыбагадоўлі і адпачынку.
Зноскі
- ↑ а б в г Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 161. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- ↑ а б в Галковский С. В., Галковский В. Ф., Куземкин Д. В., Пекун В. В. Технико-экономические показатели наливных водохранилищ польдерных систем в зоне Полесья (руск.) // Палескі дзяржаўны ўніверсітэт
Літаратура правіць
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 161. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)