Жыткавіцкі торфабрыкетны завод

Жыткавіцкі торфабрыкетны завод — прадпрыемства, пабудаванае ў 1982 годзе ў пасёлку Чырвонае, Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці на базе торфапрадпрыемства «Чырвонае» (1971). Спецыялізуецца на выпуску торфабрыкету і грунту. З 1996 года разам з ВА «Беларусьнафта» вырабляла сарбенты для ўтылізацыі разліву нафты на вадзе і зямлі. Сыравінная база — радовішча торфу Булеў Мох у Салігорскім і Жыткавіцкім раёнах. Пачатковыя запасы торфу 46800 тыс.тон, на 1.1.1997 года — 2800 тыс.тон.

Літаратура правіць