Жэрмен Пілон (фр.: Germain Pilon; каля 1530 — 1590) — французскі скульптар.

Жэрмен Пілон
фр.: Germain Pilon
Фатаграфія
Дата нараджэння 1525[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 1590(1590-02-03)[1][3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пахавальня сэрца Генрыха II

Працаваў пераважна ў круглай пластыцы, выконваў мемарыяльныя і партрэтныя выявы, звяртаўся да сюжэтаў і персанажаў антычных міфаў. Творы Пілона, у большай ступені, чым работы яго сучаснікаў, утрымліваюць рысы маньерызму. Гэта добра бачна нават у такіх кананічных скульптурах, як надмагіллі. Да лепшых адносяцца пахавальні Генрыха II (1563—1570): адно — у выглядзе выяў трох грацый — ушаноўвала месца супакаення сэрца караля, другое ўяўляла сабой велічны маўзалей для цела манарха. У сталых работах Пілон вызначае дамінуючую ролю скульптуры, вызваляючы яе ад падпарадкавання архітэктурнаму ансамблю. Менавіта гэта асаблівасць праявілася ў надмагіллях кардынала Рэне дэ Бірага (1583—1585) і Валянціны Бальбіяні (1583). Жану Пілону належаць выразная выява «Дзіяны» (1555), вострапсіхалагічныя партрэтныя бюсты каралёў Генрыха II (1570) і Карла IX (1580-ыя).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4

Спасылкі правіць