Забельскія зборнікі

Забе́льскія зборнікі — рукапісныя зборнікі, складзеныя ў 1787—1791 гадах на беларускай, польскай і лацінскай мовах для школьнага тэатра выкладчыкамі Забельскага дамініканскага калегіума, які існаваў у 1716—1811 у фальварку Забелы каля в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна.

Тытульная старонка «Камедыі» К. Марашэўскага

Уключаюць творы: К. Марашэўскага (польская трагедыя «Свабода ў няволі» і камічная беларуска-польская «Камедыя»), М. Цяцерскага (польскія трагедыі «Сапар», «Фемістокл», камедыі «Доктар па прымусе», «Камедыя» і «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі»), І. Юрэвіча (трагедыя «Крэз» і камедыя нораваў «Пышнагольскі»), М. Косава і Г. Паўловіча (элегіі, арацыі, оды), камічную оперу «Апалон заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» (тэкст М. Цяцерскага, музыка Р. Вардоцкага) і інш.

Большасць твораў асветніцкія па ідэйнай задуме і класіцыстычныя па стылі.

Зберагаюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы.

Літаратура правіць