Заблошчына

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Забло́шчына[1] (трансліт.: Zabloščyna, руск.: Заблощина) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.

Вёска
Заблошчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222429
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213834081
Заблошчына на карце Беларусі ±
Заблошчына (Беларусь)
Заблошчына
Заблошчына (Мінская вобласць)
Заблошчына

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 11 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 129 км ад Мінска, на аўтадарозе КасцяневічыДавыдкі.

Гісторыя правіць

У XVII ст. вёска ў Ашмянскім павеце ВКЛ, уласнасць падскарбія літоўскага М. Кішкі; у 1690 г. — С. Альшэўскага; у 1765 г. — Відмонта, З двары.

З 1793 года пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Заблошчына, як і ўся Вілейшчына, уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, быў утвораны Вілейскі павет у складзе спачатку Мінскай губерні, а з 1843 года — Віленскай губерні. У 1800 г. згадваюцца вёска (5 двароў, 40 жыхароў) і маёнтак А. Ходзькі. У 1897 г. вёска і сядзіба (2 жыхары) у Княгінінскай воласці Вілейскага павета.

З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належалі да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[2][3].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрыніка 1940 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 21 чэрвеня 1949 г. створаны калгас «Чырвоны маяк». З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобласці. Землі ў складзе саўгаса «Беларускі».

Насельніцтва правіць

  • 1829 год — 17 жыхароў, 8 двароў.
  • 1866 год — 54 жыхары, 6 двароў[4].
  • 1897 год — 76 жыхароў, 11 двароў.
  • 1921 год — 81 жыхар, 14 двароў[5].
  • 1931 год — 80 жыхароў, 14 двароў[6].
  • 1960 год — 49 жыхароў.
  • 1988 год — 47 жыхароў, 22 двары.
  • 2008 год — 20 жыхароў, 11 гаспадарак.
  • 2019 год — 9 чал.

Славутасці правіць

 
Месца сядзібы Ходзькаў.
  • Месца сядзібы Ходзькаў.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
  4. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIV/189
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60

Літаратура правіць

Спасылкі правіць