Завяшчанне Тадэвуша Касцюшкі

Тадэвуш Касцюшка (1746-1817), вядомы дзеяч Рэчы Паспалітай і вайны за незалежнасць ЗША, пакінуў некалькі завяшчанняў. Яго завяшчанне, зробленае ў 1798 годзе, прадугледжвала, што даходы ад яго амерыканскай маёмасці пойдуць на вызваленне і асвету чарнаскурых рабоў, уключаючы падняволеных яго асабістага сябра Томаса Джэферсана, якога Касцюшка зрабіў сваім паручальнікам. Джэферсан адмовіўся выконваць гэтыя абавязкі з-за розных юрыдычных ускладненняў, у тым ліку адкрыцця пазнейшых завяшчанняў, аднак прычына яго адмовы выклікае дыскусіі па сённяшні дзень. У 1798 годзе Тадэвуш Касцюшка вярнуўся ў Еўропу, дзе жыў да сваёй смерці ў 1817 годзе ў Швейцарыі. У 1850-х гадах Вярхоўны суд ЗША перадаў усё, што засталося ад амерыканскай маёмасці Касцюшкі, яго нашчадкам у Еўропе.