Залата́я бу́ла, Хрысаву́л (лац.: bulla aurea; грэч. Χρυσόβουλλον) — пячатка, якая змацоўвала дэкрэты заходнееўрапейскіх і візантыйскіх манархаў у Сярэднявеччы і эпоху Рэнесансу. Першапачаткова стала ўжывацца ў Візантыі, дзе таксама азначае тып візантыйскіх імператарскіх грамат, у якую Імператар уласнаручна пурпурнымі чарніламі ўпісваў некалькі словаў, ставіў подпіс і дату. Хрысавул змацоўваліся пячаткай (часам залатой) на шаўковым шнуры.

Залатая пячатка імператара.

У форме Хрысавул публікаваліся законы, міждзяржаўныя дагаворы, найважнейшыя даравальныя граматы.

Залатая була Белы IV.

Найбольш вядомыя Залатыя булы: