Залман Ізраілевіч Малкін
Залман Ізраілевіч Малкін (нар. 9 красавіка 1897, Сураж, Віцебская губерня — 2 снежня 1980, Казань) — урач. Доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар.
Залман Ізраілевіч Малкін | |
---|---|
руск.: За́лман Изра́илевич Ма́лкин | |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1980 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта (1920). У паліклініцы вядомага вучонага прафесара М. Н. Чэбаксарава прайшоў шлях ад радавога ўрача да загадчыка кафедры. У 1932 годзе стаў кіраўніком паліклінікі. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў кансультантам ваенных шпіталяў, якія знаходзіліся ў г. Казань.
Узнагароды правіць
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Заслужанага дзеяча навукі Татарскай АССР
Літаратура правіць
- Малкін Залман Ізраілевіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 697.