Заліў Географа (англ.: Geographe Bay) — заліў Індыйскага акіяна ля паўднёва-заходняга берага Аўстраліі.

Заліў Географа

Заходзіць у сушу на 65 км. Глыбіня да 27 м. Берагі акружаны пясчанымі водмелямі і рыфамі. Упадае рака Васа. Прылівы сутачныя, іх велічыня 1 м. На ўсходзе, ля ўваходу ў заліў, — порт Банберы, на поўдні — горад і порт Баселтан. Заліў Географа адкрыты ў 1801 годзе французскай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам капітана Н. Бадэна на караблях «Географ» і «Натураліст». Названы ў гонар карабля.

Літаратура правіць