Порт-Філіп

(Пасля перасылкі з Заліў Порт-Філіп)

Порт-Філіп (англ.: Port Phillip Bay) — буйны заліў Ціхага акіяна на поўдні штата Вікторыя ў Аўстраліі. Плошча заліва — 1930 км², агульная даўжыня берагавой лініі — 264 км. Заліў Порт-Філіп лічыцца вельмі мелкім для заліваў блізкага памеру. У самым глыбокім месцы — 24 метры, а на большай частцы заліў мяльчэй за 8 метраў[1]. Аднак вялікая частка акваторыі заліва Порт-Філіп суднаходная.

Порт-Філіп
англ.: Port Phillip Bay
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геалагічна Порт-Філіп даволі малады, калі параўноўваць з іншымі часткамі Аўстраліі і свету. Порт-Філіп сфарміраваўся паміж канцом апошняга ледавіковага перыяду каля 8 тыс. гадоў да н.э і прыблізна 6 тыс. гадоў да н.э. Праз раставанне ледавікоў узровень мора падняўся і затапіў тэрыторыі, якія раней былі нізоўем ракі Яра, рачнымі раўнінамі, балотамі і азёрамі.[2]

Тэрыторыя, якая прылягае да заліва, да прыходу еўрапейцаў належала племянным саюзам вазаронг (на захадзе), вурунджэры (на поўначы) і бунваранг (на поўдні і ўсходзе), якія засяліліся на гэтыя тэрыторыи яшчэ да часоў, калі заліў сфарміраваўся, прыйшлі сюды не меней за 20 тыс. гадоў таму[2]. Воды заліва насяляюць такія прадстаўнікі жывога свету, як капскі марскі коцік, кіты, дэльфіны, каралы, шматлікія птушкі і вялікая колькасць відаў рыб.

Першымі еўрапейцамі, якія пабылі тут, лічыцца каманда карабля «Lady Nelson» пад камандаваннем Джона Мюрэя і праз дзесяць тыдняў за імі экспедыцыя Мэцью Фліндэрса на караблі «Investigator», абедзве ў 1802 годзе[2]. Першая спроба каланізаваць узбярэжжа заліва здзейснена ў 1803 годзе, калі створана катаржнае паселішча паблізу сучаснага Сарэнта. Гэта было першае еўрапейскае паселішча на тэрыторыі сучаснай Вікторыі. Тым не менш, калонія пакінута ўжо ў 1804 годзе. Толькі праз 30 гадоў здзейснена новая спроба пасяліцца тут, калі група пасяленцаў з Тасманіі ў 1835 годзе заснавала Мельбурн на рацэ Яры, паблізу месца яе ўпадзення ў заліў. У 1838 годзе заснаваны горад Джэланг.

Заўвагі правіць

  1. Port Phillip Bay | Port Phillip & Western Port Regional Catchment Strategy (англ.). Праверана 24 жніўня 2023.
  2. а б в Port Phillip Bay (Part 1) - Overview and history (англ.). Bay Fish N Trips. Праверана 24 жніўня 2023.