Замак Арундэл, або Эрандэл (англ.: Arundel Castle) узвышаецца над аднайменным гарадком у графстве Заходні Сасекс. Яго першым уладальнікам быў Роджэр Мантгомеры — адзін з набліжаных Вільгельма Заваёўніка. Уладальнік замка традыцыйна носіць тытул графа Арундэла (найстарэйшы графскі тытул у Брытаніі). З XV стагоддзя замак служыць асноўнай рэзідэнцыяй герцагаў Норфалкаў з роду Говардаў.

Замак
Замак Арундэл
англ.: Arundel Castle
50°51′22″ пн. ш. 0°33′13″ з. д.HGЯO
Краіна Англія
Горад Арундэл
Архітэктурны стыль неаготыка
Заснавальнік Эдуард Спаведнік
Дата заснавання 1068
Сайт arundelcastle.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Замак зверху

Першапачатковы замак (закладзены яшчэ Эдуардам Спаведнікам) некалькі разоў пашыраўся ў XII стагоддзі — спачатку для размяшчэння каралевы Мацільды і яе світы, потым па загадзе Генрыха II. Збудаванне належала да распаўсюджанага ў той час тыпу ўмацаванняў — плесі. У 1380 годзе ў замку прашло вяселле Генрыха Болінгбрака з Марыяй дэ Боўн.

З часоў Рычарда Львінае Сэрца замкам валодалі нашчадкі Уільяма д'Абіньі і Адэлізы Лувенскай. Пасля згасання роду Абіньі замак (разам з тытулам графа Арундэла) перайшоў па жаночай лініі да Фіц-Аланаў. У 1580 годзе ўладанні Фіц-Аланаў перайшлі па спадчыне да цяперашніх уладальнікаў, Говардаў. Уладальнікі замка не раз з'яўляюцца на старонках гістарычных харонік Шэкспіра.

Арундэльскі замак панёс вялікія страты падчас грамадзянскіх войнаў XVII стагоддзя. З вяртаннем моды на сярэднявечнае дойлідства 11-ы герцаг Норфалк на мяжы XVIII і XIX стст. абнавіў свае пакоі ў духу неаготыкі. Збудаванне працягвала перабудоўвацца і ў віктарыянскі перыяд, асабліва ў сувязі з візітам каралевы Вікторыі з мужам, які адбыўся ў 1846 годзе.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць