Замак Вітаўта (Гродна)

Замак Вітаўта — гатычны замак з каменна-цаглянымі сценамі і пяццю вежамі, збудаваны ў Гродне Вітаўтам, у 1398 — ?, замест ранейшага згарэлага замка.

Замак
Замак Вітаўта
Рэшткі муроў Замку Вітаўта, рэстаўрыраваныя. У фоне злева Каложская царква, 2006
Рэшткі муроў Замку Вітаўта, рэстаўрыраваныя. У фоне злева Каложская царква, 2006
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Архітэктурны стыль готыка
Будаўніцтва 1398?

Гісторыя правіць

У 1445 годзе вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык прыняў тут польскіх паслоў, якія прапаноўвалі яму польскую карону, а ў 1492 годзе памёр у замку. Быў перабудаваны ў Стары замак, рэзідэнцыю Стафана Баторыя, у 1570-х — канцы 1580-х.

Рэшткі сценаў былі раскапаны, часткова рэстаўрыраваныя ў канцы 1980-х — пач. 1990-х, зараз знаходзяцца на кансервацыі.