Замак Дафілд (англ.: Duffield Castle) — Нарманскі замак у Дафілдзе, у Дэрбішыры. Уваходзіць у спіс запланаваных помнікаў старажытнасці (Scheduled Ancient Monument).

Замак
Дафілд
Duffield
Сучасны стан
Сучасны стан
52°59′32,10″ пн. ш. 1°29′30,98″ у. д.HGЯO
Краіна  Вялікабрытанія
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак быў размешчаны на стромкім скалістым мысе з выглядам на раку, што зручна з пункту гледжання абароны; хоць невядома, ці была гэтая мясцовасць заселеная ў дагістарычныя часы. У руінах была знойдзена значная колькасць рымскай або рамана-брытанскай керамікі, у тым ліку чарапіца рымскага ўзору. На жаль, хоць некаторыя з знаходак былі перададзеныя пасля выяўлення ў Музей і мастацкую галерэю Дэрбі, а іншыя ўтрымліваліся ў парафіяльных памяшканнях, многія з іх зніклі.

У 1066 годзе ці каля яго Генрых дэ Фер'ер за заслугі перад Вільямам Заваёўнікам атрымаў землі ў Дэрбішыры, цяпер вядомыя як Дафілд Фрыт (Duffield Frith). Ён пабудаваў замак Татберы як сталіцу, і замак Дафілд — для абароны зямель на поўначы (Дафілд, як мяркуецца, быў пабудаваны з дрэва). Яго трэці сын Роберт праславіўся ў Бітве штандараў супраць шатландцаў у 1138 годзе, і быў узнагароджаны тытулам графа Дэрбі. Яго прапраўнук Уільям ў 1162 годзе далучыўся да сыноў караля Генрыха II Плантагенета ў паўстанні, быў пазбаўлены тытулаў, звярнуўся да караля з прашэннем, быў памілаваны, але ў 1173 годзе абодва замка былі разбураныя з-за недаверу караля . Наступны Уільям быў у фаворы ў караля Іаана Беззямельнага і аднавіў графства і шэраг сядзібаў; тады ж замкі былі адбудаваныя ў камені[1]. Граф Роберт, які належаў да сёмага пакалення, паўстаў супраць Генрыха III, быў памілаваны, але зноў паўстаў у 1269 г.; замак Дафілд быў знішчаны пры падаўленні паўстання. Нягледзячы на тое, што руіны зараслі, захоўвалася памяць аб тым, што замак раней быў тут. У 1769 г. містар Рэйнальд (Reynold) піша, што замак Дафілд стаяў на ўзвышэнні ля верхняга краю горада Дафілд і ў ракі Дэрвент, часткова насупраць Макіні (Makeney), і мясцовасць гэтую дагэтуль называюць замкам-садам, нягледзячы на адсутнасць бачных руін замка вышэй дзірвана.

Вывучэнне руін пачалося ў 1885 годзе. У археалагічных даследаваннях у аснове замка быў знойдзены класічны нарманскі мот і бейлі 98 футаў у даўжыню і 95 футаў у шырыню, над якім была каменная надбудова[2]. Аснова была захавана і ў 1899 годзе перададзена ў Нацыянальны фонд як ранні археалагічны помнік[3]. Далейшыя даследаванні праводзіліся ў 1930 і ў 1957 гадах; ў іх была зроблена малая колькасць сярэднявечных знаходак. Універсітэт Брэдфарда правёў геафізічнае даследаванне мясцовасці ў 2001 годзе, і выявіў сляды структур таго ж перыяду на поўдні і паўднёвым усходзе ад замка; адшукваюцца сродкі на далейшае вывучэнне гэтых аб'ектаў, уключаючы магчымыя рэшткі сцен і блізкія да прастакутным структуры. Няясна, ці адносіцца гэтыя аб'екты да замка або да больш ранняга паселішча[4].

Замак знаходзіцца ў межах горада, выкарыстоўваецца як невялікі гарадскі парк. Побач праходзіць дарога A6[4].

Зноскі правіць

  1. Manby, T.G., Duffield Castle Excavations 1957., DAJ, vol. 79, 1959
  2. Cox, J.C., Duffield Castle; its history, site, and recently found remains; with some account of the seven Earl Ferrers who held it. geneal. tab., Derbyshire Archaeological Journal, vol. 9, 1887
  3. NATIONAL TRUST Annual Archaeological Review 2001—2002
  4. а б Regional Reviews: East Midlands (англ.) (PDF). Праверана 4 чэрвеня 2011.