Ксёнж[4] (пол. Książ) або Фюрстэнштайн (ням. Fürstenstein) — найбуйнейшы замак Сілезіі і трэці па велічыні ў Польшчы пасля Мальбарка і Вавеля. Размешчаны на ахоўнай прыроднай тэрыторыі непадалёк ад Валбжыха.

Замак
Ксёнж
польск.: Książ, ням.: Fürstenstein
Агульны выгляд замка Ксёнж (Фюрстэнштайн)
Агульны выгляд замка Ксёнж (Фюрстэнштайн)
50°50′31″ пн. ш. 16°17′32″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура, архітэктура барока[d] і ракако
Скульптар Баляслаў I Суровы[d][3]
Заснавальнік Сілезскія Пясты
Сайт en.ksiaz.walbrzych.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У XIII—XIV стст. замак служыў рэзідэнцыяй князёў свідніцка-яварскіх  (руск.) з дома Пястаў. Яго будаўніком лічыцца Болька I Суровы (кіраваў у 1287-1301). 30-метровы данжон і сярэдневяковыя часткі замка ўзведзены ў другой палове XIV стагоддзя. У 1392 г. адышоў да багемскай кароны, у 142829 гг. заняты гусітамі.

З 1509 г. да канца Другой сусветнай вайны замкам валодаў графскі род Хохбергаў, які ў сярэдзіне XIX стагоддзя таксама атрымаў у спадчыну ад Асканіяў  (руск.) правы на княства Пшчыньскае (герцагства Плес). У другой палове XVI стагоддзя Хохбергі абнавілі замак у адпаведнасці з мастацкімі густамі эпохі Адраджэння.

У 167188 гг. Фюрстэнштайн быў адноўлены пасля Трыццацігадовай вайны. Італьянскі дойлід Антоніа Даменіка Росі перабудоўвае паўднёвае крыло ў стылі барока. На працягу XVIII ст. амаль усе інтэр'еры былі пераабсталяваны у стылях барока і ракако.

У час Другой сусветнай вайны нямецкае камандаванне ўключыла замак у праект «Волат» (Riese), які прадугледжваў перанос нямецкіх прамысловых прадпрыемстваў пад зямлю. Многія інтэр'еры замка былі страчаны, а пад ім былі выкапаныя два паверхі (на ўзроўні 15 і 53 метраў пад узроўнем падлогі, адпаведна).

Улады сацыялістычнай Польшчы размяшчалі ў замку розныя канторы. У цяперашні час Ксёнж з'яўляецца «гваздом» турыстычнага маршруту «Замкі Пястаў». Ідзе паступовае аднаўленне парку і інтэр'ераў.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. https://www.ksiaz.walbrzych.pl/turystyka/zamek#timeline-slider
  4. Валбжих // Большой Кавказ — Великий канал. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2006. — С. 526. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-333-8.

Спасылкі правіць