Замак Морыцбург (ням.: Schloss Moritzburg) — загарадная рэзідэнцыя саксонскіх курфюрстаў дому Ветынаў, размешчаная ў горадзе Морыцбург, за 14 км ад Дрэздэна.

Замак
Замак Морыцбург
ням.: Schloss Moritzburg
51°10′02″ пн. ш. 13°40′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Месцазнаходжанне Морыцбург, Саксонія
Архітэктурны стыль рэнесанс, цяпер — барока
Архітэктар Матэвуш Даніэль Пёпельман
Заснавальнік Герцаг Морыц
Дата заснавання 1542
Будаўніцтва 15421546 гады
Сайт schloss-moritzburg.de
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак носіць імя курфюрста Морыца Саксонскага, які ў 1542-46 гг. пабудаваў загарадны дом, дзе спачываў з прыдворнымі пасля паляўнічых забаў. У 1661-71 гг. па праекце В. К. фон Кленгельса да замка была прыбудавана барочная капліца.

Курфюрст Аўгуст Моцны загадаў капітальна перабудаваць замак, прыстасаваўшы яго да густаў XVIII стагоддзя, што і было ажыццёўлена ў 1723-33 гг. пад назіраннем прыдворнага архітэктара М. Пёпельмана. Пазней угоддзі вакол замка ўпрыгожыліся вытанчанымі павільёнамі — такімі, як Фазанавая хатка (1769—82).

Цікавыя факты правіць

Замак Морыцбург быў адным з тых месцаў, дзе ў 1973 годзе здымаўся фільм Тры арэшкі для Папялушкі.

Спасылкі правіць