Замах на Фуміа Кісіда

15 красавіка 2023 года ў горадзе Вакаяма (рэгіён Кансай) быў здзейснены замах на прэм’ер-міністра Японіі Фуміа Кісіда. Здарэнне адбылося напярэдадні выбараў губернатара прэфектуры Вакаяма. Менш чым год назад баевіком забіты былы прэм’ер-міністр Сіндза Абэ[1].

Інцыдэнт правіць

15 красавіка 2023 года прэм’ер-міністр Японіі Фуміо Кісіда выступаў у горадзе Вакаяма з прамовай у падтрымку палітыка Ліберальна-дэмакратычнай партыі, кандыдата, які балатаваўся на выбарах губернатара прэфектуры[2]. Падчас мерапрыемства ў 1 метры побач з ім здэтанавала выбухоўка[3]. Палітык не пацярпеў і быў эвакуяваны з раёна, але адзін паліцэйскі, які знаходзіўся на месцы падзей, атрымаў раненні[1]. Выбуховае прыстасаванне, скінутае каля Кісіда, спрацавала праз некалькі дзясяткаў секунд[3].

Нападнік правіць

Нападніка затрымаў мясцовы рыбак[4], а хутка арыштаваны паліцыяй[5].

Па словах суседзяў затрыманага (нападнік жыў у прэфектуры Хіёга), ён выглядаў ціхім і далікатным[6].

Рэакцыя правіць

  •   Індыя: прэм’ер-міністр Нарэндра Модзі выказаў палёгку, даведаўшыся, што Кісіда перажыў напад, і заявіў, што Індыя асуджае акты гвалту[7].

Зноскі правіць

Спасылкі правіць