Запарожскі аўтамабілебудаўнічы завод

Запарожскі аўтамабілебудаўнічы завод, ЗАЗсавецкі і, пазней, украінскі вытворца легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў і іншай аўтамабільнай тэхнікі, які знаходзіцца ў горадзе Запарожжа.

ПАТ «Запарожскі аўтамабілебудаўнічы завод»
Тып прыватнае акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы PFTS Stock Exchange[d]
Заснаванне 1863
Размяшчэнне Украіна г. Запарожжа, Украіна
Галіна Аўтамабілебудаванне
Прадукцыя легкавыя аўтамабілі, аўтобусы, спецтэхніка
Колькасць супрацоўнікаў 2 000
Матчына кампанія Ukrainian Automobile Corporation[d]
Даччыныя кампаніі MeMZ[d]
Сайт avtozaz.com (укр.)

Гісторыя правіць

У 1863 годзе быў створаны завод сельскагаспадарчай тэхнікі, заснаваны немцам Абрахамам Купам.

У 1959 годзе на Запарожскім аўтазаводзе пачалася вытворчасць легкавых аўтамабіляў ЗАЗ-965. У 1967 годзе пачалася вытворчасць аўтамабіля ЗАЗ-966, а ў 1988 годзе — мадэлі ЗАЗ Таўрыя.

У 1994 годзе была створана кампанія «АўтаЗАЗ». У цяперашні час кампанія мае 60 падраздзяленняў ва ўсіх буйных гарадах Украіны. У 2009 годзе быў дасягнуты самы высокі ўзровень вытворчасці — каля 258 тысяч аўтамабіляў за год. З-за палітычнага і эканамічнага крызісу ва Украіне ЗАЗ значна скараціў колькасць выпускаемых аўтамабіляў у 2014-2015 гадах. У 2018 годзе завод выпусціў усяго 1 легкавы аўтамабіль, 85 фургонаў і 45 аўтобусаў. У лютым 2019 года была пачата зборка сельскагаспадарчых трактароў карэйскай маркі «LS».

Прадукцыя правіць

Легкавыя аўтамабілі правіць

Аўтобусы правіць