Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь

ганаровае званне Рэспублікі Беларусь

«Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Нагрудны знак у 1995—2020 гадах (злева) і з 2020 года (справа).

Ганаровае званне «Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца штурманам першага класа, якія маюць стаж работы ў грамадзянскай авіяцыі пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў асваенні сучаснай авіяцыйнай тэхнікі, ужыванні найболей дасканалых метадаў самалётаваджэння, высокія паказчыкі ў выхаванні і навучанні лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу і выдатныя дасягненні ў прымяненні авіяцыі ў народнай гаспадарцы рэспублікі.

Некаторыя з узнагароджаных[1] правіць

Зноскі

Спасылкі правіць