Засульскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Засу́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Засулле. У 2009 г. тэрыторыя сельсавета складала 4600 га.

Засульскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Засулле
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 118
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 8 чэрвеня 1963 года ў склад Слабадскога сельсавета перададзена вёска Коласава, а ў склад сельсавета з Ячонскага сельсавета перададзены вёскі Наваполле і Ячонка[1]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рубяжэвіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1118 чалавек[3], з іх 88,3 % — беларусы, 6,2 % — палякі, 4,5 % — рускія[4].

Склад правіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.