Заходнефламандская група дыялектаў

Заходнефламандская група дыялектаў — група дыялектаў нідэрландскай мовы, распаўсюджаная ў Заходняй Фландрыі, Французскай Фландрыі і Зеландскай Фландрыі. Існуе некалькі заходнефламандскіх дыялектаў (пабярэжны дыялект, бругскі дыялект, дыялект Французскай Фландрыі і г.д.), але розніца паміж імі адносна невялікая, і яна не перашкаджае паразуменню носьбітаў. Найбольш блізкія зеландскаму дыялекту. Часам заходнефламандскі разглядаецца як самастойная мова (гл. Праблема «мова ці дыялект»). Мае свой код ISO 639, трохлітарны ідэнтыфікатар — vls.[1] Заходнефламандскі дыялект (мова) не мае афіцыйнага статусу. Стандартызаваная норма адсутнічае. Існуе Вікіпедыя на заходнефламандскіх дыялектах.

Заходнефламандскі дыялект (мова)
Саманазва Vlaemsch
Краіны Сцяг Бельгіі Бельгія
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Сцяг Францыі Францыя
Рэгіёны Заходняя Фландрыя, Французская Фландрыя, Зеландская Фландрыя
Агульная колькасць носьбітаў 1,06 млн. чал
Статус уразлівая
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўропы

Індаеўрапейскія мовы

Германскія мовы
Заходнегерманскія мовы
Ніжненямецкая мова
Ніжнефранкскія дыялекты
Пісьменнасць лацінка (нестандартызавана)
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 vls
Atlas of the World’s Languages in Danger 1476
Ethnologue vls
Linguasphere 52-ACB-ag
IETF vls
Glottolog vlaa1240
Вікіпедыя на гэтай мове

Агульная колькасць носьбітаў — каля 1,06 мільёна чалавек, з іх большасць жыве ў Бельгіі (першым чынам правінцыя Заходняя Фландрыя і некаторыя заходнія раёны Усходняй Фландрыі, больш мільёна носьбітаў), Францыі (Французская Фландрыя, каля 20 тысяч носьбітаў) і Нідэрландах (Зеландская Фландрыя, каля 90 тысяч носьбітаў).

Зноскі

Спасылкі правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Voorblad заходнефламандскай