Заходне-Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт

Заходне-Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт (англ.: West Texas Agricultural and Mechanical University), у большасці выпадкаў ужываецца абрэвіятурная назва Заходне-Тэхаскі АіМ ўніверсітэт (англ.: West Texas A&M University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Каньён у штаце Тэхас.

Заходне-Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт
англ.: West Texas A&M University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: West Texas A&M University
Заснаваны 1910
Студэнты 10 036[1]
Размяшчэнне Каньён, Тэхас, ЗША
Сайт wtamu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гэта самы паўночны кампус сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта. Акрэдытаваны Паўднёвай асацыяцыяй каледжаў і школ ЗША. Ён быў створаны 20 верасня 1910 года як Заходне-Тэхаскі дзяржаўны нармальны каледж як адзін з сямі дзяржаўных педагагічных каледжаў у Тэхасе.

Структура правіць

  • Каледж сельскай гаспадаркі і прыродазнаўчых навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі і сацыяльных навук
  • Каледж медсястрынства і навук пра здароўе
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж выяўленчага мастацтва і гуманітарных навук
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць