За волю (раман)
раман Кастуся Акулы
«За во́лю» — эмігранцкі раман Кастуся Акулы, прысвечаны тэме беларускай эміграцыі і пераследу яе савецкімі спецслужбамі. Раман быў выдадзены ў Таронта з фінансавай дапамогай Беларускага Харытатыўнага Таварыства ў Лондане. Кастусь Акула перасылаў гэты твор у Беларусь разам з іншымі сваімі кнігамі[1].
За волю | |
---|---|
Жанр | раман |
Аўтар | Кастусь Акула |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 1991 |
Выдавецтва | Пагоня |
Колькасць старонак | 172 |
Электронная версія | |
ISBN | 0-9690869-7-0 |
Раман напісаны тарашкевіцай. У творы сустракаецца асіміляцыя -н- паводле мяккасці («на эканамічным фроньце», «для экспаньсіі»), нехарактэрная літаратурнай беларускай мове.
Зноскі
- ↑ Алесь Кот 90-Я УГОДКІ АД ДНЯ НАРАДЖЭННЯ КАСТУСЯ АКУЛЫ // Беларуская бібліятэка ў Лондане. — Канада: March 6 (2016). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2021.
Спасылкі правіць
- Кастусь Акула. «За волю» на «Беларускай Палічцы» (бел.)
- Акула Кастусь, За волю — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org