Зборная Егіпта па футболе

Зборная Егіпта па футболе прадстаўляе Егіпет на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1920 года. Каманда кантралюецца Егіпецкай футбольнай асацыяцыяй, якая з’яўляецца адным з 56 членаў КАФ (Канфедэрацыя Афрыканскага футбола) і ўваходзіць у ФІФА.

 Егіпет
Мянушкі Нубійскія фараоны (масры الفراعنة El Phara'ena)
Канфедэрацыя КАФ (Афрыка)
Федэрацыя Егіпецкая футбольная асацыяцыя
Галоўны трэнер
Капітан Махамед Салах
Найбольшая колькасць гульняў Ахмад Хасан (184)
Найлепшы бамбардзір Хусам Хасан (68)
Хатні стадыён Борг Эль Араб
Код ФІФА EGY
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 45 (7 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы 9 (ліпень–верасень 2010, снежань 2010)
Найніжэйшы 75 (сакавік 2013)
Рэйтынг Эла
Дзеючы 52 (20 сакавіка 2018)
Найвышэйшы 6 (жнівень 2010)
Найніжэйшы 62 (сакавік 1986, чэрвень 1997)
Першая гульня
Італія Італія 2:1 Егіпет Егіпет
(Гент, Бельгія; 28 жніўня 1920)
Самая буйная перамога
Егіпет Егіпет 15:0 Лаос Лаос
(Джакарта, Інданезія; 15 лістапада 1963)
Самае буйное паражэнне
Італія Італія 11:3 Егіпет Егіпет
(Амстэрдам, Нідэрланды; 10 чэрвеня 1928)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 3 (Упершыню 1934)
Найлепшы вынік 1/8 фіналу (1934)
Кубак афрыканскіх нацый
Колькасць удзелаў 25 (Упершыню 1957)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1957, 1959, 1986, 1998, 2006, 2008, 2010)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў 2 (Упершыню 1999)
Найлепшы вынік Групавы раўнд (1999, 2009)

Футбалісты правіць

Цяперашні склад правіць

Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.

Статыстыка прыведзена станам на 6 чэрвеня 2018 года пасля матча супраць Бельгіі.

# Паз Футбаліст Дата нараджэння Матчы Галы Клуб
1 Бр Эсам аль-Хадары (капітан) 15 студзеня 1973 (51 год) 158 0   Аль-Таавун
16 Бр Шэрыф Экрамі 10 ліпеня 1983 (40 гадоў) 23 0   Аль-Ахлі
23 Бр Мухамед эль-Шэнаві 18 снежня 1988 (35 гадоў) 3 0   Аль-Ахлі
2 Аб Алі Габр 1 студзеня 1989 (35 гадоў) 22 1   Вест Бромвіч Альбіён
3 Аб Ахмед аль-Мухамадзі 9 верасня 1987 (36 гадоў) 78 2   Астан Віла
4 Аб Амар Габер 30 студзеня 1992 (32 гады) 25 0   Лос-Анджэлес
6 Аб Ахмед Хегазі 25 студзеня 1991 (33 гады) 45 1   Вест Бромвіч Альбіён
7 Аб Ахмед Фатхі 10 лістапада 1984 (39 гадоў) 126 3   Аль-Ахлі
12 Аб Айман Ашраф 9 красавіка 1991 (33 гады) 5 1   Аль-Ахлі
13 Аб Мухамед Абдэль-Шафі 1 ліпеня 1985 (38 гадоў) 51 1   Аль-Фатэх
15 Аб Махмуд Хамдзі 1 чэрвеня 1995 (28 гадоў) 1 0   Замалек
20 Аб Саад Самір 1 красавіка 1989 (35 гадоў) 11 0   Аль-Ахлі
5 ПА Сэм Морсі 10 верасня 1991 (32 гады) 5 0   Уіган Атлетык
8 ПА Тарэк Хамед 24 кастрычніка 1988 (35 гадоў) 22 0   Замалек
14 ПА Рамадан Сабхі 23 студзеня 1997 (27 гадоў) 24 1   Сток Сіці
17 ПА Махамед Эль-Нені 11 ліпеня 1992 (31 год) 61 5   Арсенал Лондан
18 ПА Шыкабала 5 сакавіка 1986 (38 гадоў) 30 2   Аль-Раед
19 ПА Абдалах Саід 13 ліпеня 1985 (38 гадоў) 37 6   Аль-Ахлі
21 ПА Трэзегэ 1 кастрычніка 1994 (29 гадоў) 25 2   Касымпаша
22 ПА Амр Варда 17 верасня 1993 (30 гадоў) 17 0   Атрамітас
9 Нап Марван Махсен 26 лютага 1989 (35 гадоў) 25 4   Аль-Ахлі
10 Нап Махамед Салах 15 чэрвеня 1992 (31 год) 57 33   Ліверпул
11 Нап Кахраба 13 красавіка 1994 (30 гадоў) 20 3   Аль-Ітыхад

Выступы на турнірах правіць

Чэмпіянат свету правіць

Чэмпіянат свету Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер Кваліфікацыя
Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ ЗМ В Н П ЗГ ПГ
  1930 Не прымала ўдзел[чс 1]
  1934 1/8 фіналу 13-е / 16 1 0 0 1 2 4 Абдурахман Фаўзі (2)   Джэймс Мак-Крэй 2 2 0 0 11 2
  1938 Знялася[чс 2]
  1950 Не прымала ўдзел
  1954 Не прайшла кваліфікацыю 2 0 0 2 2 7
  1958 Знялася[чс 3]
  1962 Знялася[чс 3]
  1966 Знялася[чс 4]
  1970 Не прымала ўдзел[чс 5]
  1974 Не прайшла кваліфікацыю 2 1 0 1 2 3
  1978 Не прайшла кваліфікацыю 10 6 2 2 15 11
  1982 Не прайшла кваліфікацыю 2 0 1 1 0 1
  1986 Не прайшла кваліфікацыю 6 3 2 1 3 4
  1990 Групавы раўнд (топ-24) 20-е / 24 3 0 2 1 1 2 Магдзі Абдэльгані (1)   Махмуд Аль-Гахары 8 4 3 1 7 2
  1994 Не прайшла кваліфікацыю 6 3 2 1 9 3
  1998 Не прайшла кваліфікацыю 6 3 1 2 15 5
   2002 Не прайшла кваліфікацыю 10 5 4 1 22 9
  2006 Не прайшла кваліфікацыю 10 5 2 3 26 15
  2010 Не прайшла кваліфікацыю 13 9 1 3 22 7
  2014 Не прайшла кваліфікацыю 8 7 0 1 19 14
  2018 Групавы раўнд (топ-32) 31-е / 32 3 0 0 3 2 6 Махамед Салах (2)   Эктар Купер 8 5 1 2 12 5
  2022
      2026
Усяго 1/8 фіналу (1) 3/21 7 0 2 5 5 12 93 53 19 21 165 88
  1. Не атрымала запрашэнне ад ФІФА.
  2. Адмовілася ад матча супраць Румыніі паводле фінансавых прычын.
  3. а б Адмовілася ад матча супраць Судана з-за ўдзелу Ізраіля.
  4. Усе афрыканскія зборныя байкатавалі чэмпіянат, патрабуючы прамога траплення каманд ад КАФ (без стыкавых матчаў супраць каманд іншых канфедэрацый).
  5. Не ўдзельнічала ў сувязі з адтэрміноўкай усіх спартыўных мерапрыемстваў у Егіпце пасля вайны 1967 года.

Зноскі

Спасылкі правіць