Зельман Абрахам Ваксман (англ.: Selman Abraham Waksman, 22 ліпеня 1888, Нава Прылука — 16 жніўня 1973, Вудс-Хол, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі мікрабіёлаг і біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1952 годзе за «адкрыццё стрэптаміцыну, першага антыбіётыка, эфектыўнага пры лячэнні сухотаў».

Зельман Абрахам Ваксман
англ.: Selman Abraham Waksman
Праф. Ваксман у сваёй лабараторыі ў Ратгерскім універсітэце (фота 1953).
Праф. Ваксман у сваёй лабараторыі ў Ратгерскім універсітэце (фота 1953).
Дата нараджэння 22 ліпеня 1888(1888-07-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1973(1973-08-16)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, біяхімік, аўтабіёграф, урач, мікрабіёлаг, выкладчык універсітэта, вынаходнік, фармаколаг, хімік, батанік
Навуковая сфера біяхімія, мікрабіялогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Waksman».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Аўтар найменняў шэрага мікрабіялагічных таксонаў. Паводле кодэкса наменклатуры бактэрый гэтыя назвы дапаўняюцца абазначэннем «Waksman».

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў мястэчку Нова Прылука, што ў 15 км ад Вінніцы, у сям’і дробнага арандатара Якава Ваксмана і ўладальніцы прамтаварнага крамы Фрэйды Ваксман. Скончыў гімназію № 5 у Адэсе.

У 1910 годзе эмігруе ў ЗША. Нейкі час жыў у сясцёр на ферме ў штаце Нью-Джэрсі. Паступіў у сельскагаспадарчы каледж, у якім вывучаў мікрабіялогію глебы. Магістр прыродазнаўчых навук (1915).

У 1918 годзе атрымлівае ступень доктара, вывучаючы хімію ферментаў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Далейшая яго кар’ера звязана з Ратгерскім універсітэтам у штаце Нью-Джэрсі. У 1925 годзе прызначаны ад’юнкт-прафесарам, у 1931 годзе — прафесарам.

У 1932 годзе Амерыканская асацыяцыя па барацьбе з сухотамі звярнулася да Ваксмана з просьбай вывучыць працэс разбурэння палачкі сухотаў у глебе. Вучоны даў заключэнне, што за гэты працэс адказныя мікробы — антаганісты. У канцы 1930-х гадоў Зельман Ваксман распрацоўвае новую праграму, якая тычыцца выкарыстання вынікаў, атрыманых даследаванняў у галіне мікрабіялогіі для лячэння хвароб.

На працягу чатырох гадоў Ваксман і яго калегі даследавалі каля дзесяці тысяч розных мікраарганізмаў глебавага покрыва ў пошуках антыбіётыкаў, здольных уздзейнічаць на бактэрыі. У 1940 годзе навукоўцы вылучылі актынаміцын, які аказаўся даволі таксічным. Праз два гады яны адкрылі стрэптатрыцын — антыбіётык, які апынуўся эфектыўным у дачыненні да ўзбуджальнікаў туберкулёзу. У 1943 годзе быў адкрыты стрэптаміцын. Пасля некалькіх гадоў тэсціравання і дапрацоўкі, у 1946 годзе стрэптаміцын пачынае шырока выкарыстоўвацца для барацьбы з сухотамі. Стрэптаміцын аказаўся вельмі каштоўным, бо быў эфектыўны супраць бактэрый, устойлівых да сульфаніламідных прэпаратаў і пеніцыліну.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна (1950), ганаровы доктар універсітэтаў Льежа і Ратгера. Член Амерыканскай нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага даследчага грамадства амерыканскіх біёлагаў, Амерыканскага навуковага глебазнаўчага таварыства, Амерыканскага хімічнага таварыства і Таварыства эксперыментальнай біялогіі і медыцыны.

Зноскі

  1. а б Selman Abraham Waksman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Selman Abraham Waksman // Brockhaus Enzyklopädie
  3. NNDB — 2002.

Літаратура правіць

  • Alan Symons. The jewish contribution to the 20-th century, Polo Publishing, London, 1997

Спасылкі правіць