Злучаныя Штаты Афрыкі

Злучаныя Шта́ты А́фрыкі — аб'яднанне на базе афрыканскіх дзяржаў, стварэнне якога было прапанавана прэзідэнтам Ганы Квамэ Нкрумай і пазней падтрымана лідарам Лівіі Муамарам Кадафі.

Ідэя стварэння адзінай афрыканскай дзяржавы належыць першаму прэзідэнту Ганы Квамэ Нкрума. Пазней да гэтай ідэі вярнуўся Муамар Кадафі, заклікаючы да аб'яднання Афрыкі на самітах у Ламэ (Тога) у 2000 годзе [1], Конакры (Гвінея) у чэрвені 2007 [2] і Адыс-Абебе (Эфіопія) у лютым 2009 [3].

Утварэнне Злучаных Штатаў Афрыкі падтрымліваецца некаторымі іншымі афрыканскімі палітыкамі, напрыклад, прэзідэнтам Сенегала Абдулаем Вадам. Стварэнню такой дзяржавы супрацьстаіць іншы блок на чале з ПАР.

Злучаныя Штаты Афрыкі, калі яны будуць створаны (і будуць складацца з усе дзяржавы Афрыкі), зоймуць 3-е месца ў свеце паводле насельніцтва2009 яно складзе каля 992 мільёнаў чалавек) і першае — паводле тэрыторыі. Насельніцтва гэтай дзяржавы будзе гаварыць прыкладна на 2 000 мовах.

Зноскі

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць