Змаганне (газета)

газета

«Зма́ганне» — газета дэмакратычнага кірунку. Орган Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Выдавалася з 28 кастрычніка 1923 да 31 студзеня 1924 года два разы, з № 8 тры разы на тыдзень у Вільні на беларускай мове. Рэдактар-выдавец М. Шыла. Асвятляла эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі, пытанні нацыянальна-вызвольнага руху, развіцця асветы, нацыянальнага мастацтва і культуры. Крытыкавала палітыку ўрада Польшчы за сацыяльны і нацыянальны ўціск, пагардлівым адносіны да беларускай мовы, школы, культуры, за фінансавую нестабільнасць у краіне. Заклікала да стварэння рабоча-сялянскай партыі. Друкавала літаратурна-публіцыстычныя нарысы, рэцэнзіі на кнігі, навукова-папулярным творы. У газеце друкаваліся М. Краўцоў, А. Луцкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, У. Самойла і інш. Выйшаў 31 нумар, з іх 2 канфіскаваны. Апошні нумар — газета-аднадзёнка «Нашае змаганне» — выйшаў 3 лютага 1924 года. Закрыта польскімі ўладамі.

«Змаганне»
Тып газета
Выдавец Мікола Шыла
Рэдактар Мікола Шыла
Заснавана 28 кастрычніка 1923
Спыненне публікацый 31 студзеня 1924
Палітычная прыналежнасць Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя
Мова беларуская
Галоўны офіс

Літаратура правіць

Спасылкі правіць