Змагарныя дарогі

«Змага́рныя даро́гі» — раман Кастуся Акулы 1960 года, упершыню выдадзены ў Канадзе ў 1962 годзе беларускім класічным правапісам[1].

Змагарныя дарогі
Жанр раман
Аўтар Кастусь Акула
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1959—1960 гады
Дата першай публікацыі 1962 год
Асобнае выданне 1962 год
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1994)
Цыкл Галасы беларускага замежжа (1994)
Колькасць старонак 586
Ілюстратар М. Рачынскі
Афармленне Станіслаў Станкевіч
Носьбіт кніга
Наступны «Дзярлівая птушка» (1965)
Электронная версія
ISBN 5-340-01458-4

Эпіграфам да рамана служыць верш Уладзіміра Жылкі «Меч». Падзеі твору адбываюцца ў 8 краінах Еўропы — Беларусі, Літве, Польшчы, Германіі, Францыі, Італіі, Швейцарыі і Англіі[2]. У 1994 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» перавыдала яго ў Беларусі тыражом 6000 асобнікаў, якія раскупілі за пару месяцаў[3]. У 1995 годзе Беларускі ПЭН-цэнтр узнагародзіў Кастуся Акулу за раман Прэміяй імя Францішка Багушэвіча[4]. У снежні 2000 года рэдакцыя газеты «Наша Ніва» ўключыла раман «Змагарныя дарогі» ў 100 найлепшых беларускіх кніг XX стагоддзя на падставе чытацкага апытання цягам года[5]. У 2005 годзе выдавецва «Логвінаў» зноў перавадала раман у зборніку выбраных твораў «Россыпы»[6].

Дзея правіць

Ва ўводнай частцы «Гітлераўская акупацыя Беларусі» апісваецца падзел захопленай краіны, праца беларускіх настаўнікаў, а таксама беларускія аб’яднанні і вайсковыя фарміраванні. Гітлераўскі і сталінскі таталітарныя рэжымы параўноўваюцца з вобразнымі пачварамі Сцылай і Харыбдай, ад якіх церпяць людзі. Улетку 1944 года адбываецца эвакуацыя Менскай школы камандзіраў БКА разам з Сымонам Спарышам і яго сябрамі Віктарам Караткевічам і Кастусём Дзежкам. У назвах 3-х асноўных частак рамана пазначаецца маршрут постацяў: 1) «Менск — Альткірх — Марсель», 2) «Берлін — Цвізель — Неапаль — Балоння», 3) «Балоння — Лондан». У раздзелах «Беларуская цэнтральная рада ў Берліне. Генерал Езавітаў, Астроўскі і Шувалаў», «Загуба генерала Езавітава» і «Дывізія „Беларусь“ пераходзіць да амерыканцаў» падзеі згадваюцца паводле дакументаў. У якасці постацяў выступаюць кіраўнік Беларускай самапомачы Іван Ермачэнка і камандзір Беларускай краёвай абароны Францішак Кушаль. Таксама згадваецца намеснік кіраўніка БКА капітан Віталь Мікула, які загінуў у газавым крэматорыі Дахау[7].

У якасці адмоўнай постаці прыводзіцца былы школьны вартаўнік з Каралеўшчыны Вітвіцкі, які ў зялёным мундзіры ўрадніка расстрэльваў яўрэяў на вуліцах Глыбокага. Таксама згадваецца начальнік паліцыі раённага мястэчка лейтэнант Сцервін, які абвяшчаў камуністамі людзей, каб прысабечыць іх набытак[7].

У Францыі беларускія салдаты адмаўляюцца ваяваць супраць мясцовых макісаў, на бок якіх пераходзяць. Затым Сымон Спарыш служыць 2-м Польскім корпусе брытанскага войска на італьянскім фронце. Пасля вайны Сымон Спарыш навучаецца ў Школе падхаронжых панцырнай зброі з князем Юрыем Радзівілам (з якім навучаўся аўтар). Аднойчы Спарыш натхнёна чытае эмігранцкую газету «Беларускія навіны». Узімку 1947 года ў Лондане Сымон Спарыш сустракаецца з сябрамі на 1-м З’ездзе беларусаў Вялікабрытаніі[7].

Крытыка правіць

У 1990-я гады ў газеце «Свабода» Сяргей Лотва згадаў раман у нататцы «Паміж Курапатамі і Хатынню» словамі: «паміж безлічы бесэсэраўскіх выданняў аб Вялікай Айчыннай — гэты твор, падобна, адзіны, які можна ўважаць Беларускай кнігай пра II сусветную вайну»[8].

Выданні правіць

Зноскі

  1. Ян Максімюк. Згадка пра Кастуся Акулу. Радыё «Свабода» (21 лістапада 2015). Праверана 22 студзеня 2021.
  2. Альгерд Бахарэвіч. Свая вайна. Радыё «Свабода» (6 ліпеня 2012). Праверана 22 студзеня 2021.
  3. Сяргей Макарэвіч. Кастусь Акула // Да гісторыі беларускай дыяспары: матэрыялы конкурсу маладых навукоўцаў «Беларускай дыяспары прысвячаецца». Сш. 1 / рэд. Наталля Гардзіенка. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 72 с. Архівавана 3 мая 2013.
  4. Прэмія імя Францішка Багушэвіча(недаступная спасылка). Беларускі ПЭН-цэнтр (18 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2019. Праверана 22 студзеня 2021.
  5. Сто беларускіх кніг XX стагоддзя // Наша Ніва : газета. — 11 снежня 2000. — № 50 (207). — С. 1. — ISSN 1819-1614.
  6. Уладзімір Арлоў. Імёны Свабоды: Кастусь Акула. Радыё «Свабода» (26 студзеня 2012). Праверана 22 студзеня 2021.
  7. а б в Уладзімір Арлоў. Птушатнік з Верацеяў // Россыпы / Кастусь Акула. — Мінск: Логвінаў, 2005. — С. 3—16. — 624 с. — 500 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  8. Вольга Іпатава. На дарогах змагання // Культура, нацыя : часопіс. — Снежань 2015. — № 12. — С. 69-78.

Спасылкі правіць

  • Змагарныя дарогі(недаступная спасылка). Партал «Букстэр» (18 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021. Праверана 22 студзеня 2021.