Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Зна́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Знаменка.

Знаменскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Знаменка
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954,
20 снежня 1974
Дата скасавання 8 верасня 1959
Насельніцтва (2019) 5 426
Знаменскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00

Гісторыя правіць

16 ліпеня 1954 года быў утвораны Дурыцкі сельсавет шляхам перайменавання Страдзецкага сельсавета, калі ён быў пераданы з Брэсцкага раёна ў Дамачаўскі раён, вёскі Заказанка і Прылукі са Страдзецкага сельсавета адышлі ў склад Гершонскага сельсавета, у склад Страдзецкага сельсавета ўключаны вёскі Збунін Ляплёўскага сельсавета і Дурычы Меднаўскага сельсавета, а цэнтр быў перанесены ў Дурычы (з 1964 года Знаменка)[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Брэсцкага раёна. 8 верасня 1959 года Дурыцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Меднаўскага сельсавета, вёска Страдзеч перададзена ў склад Гершонскага сельсавета[2].

20 снежня 1974 года Меднаўскі сельсавет перайменаваны ў Знаменскі, цэнтр перанесены ў вёску Знаменка[3]. 17 верасня 2013 года ў склад Знаменскага сельсавета былі ўключаны вёскі Заказанка, Прылукі і Страдзеч, якія раней адносіліся да скасаванага Страдзецкага сельсавета[4].

Склад правіць

Знаменскі сельсавет уключае 12 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Альха хутар 26 225013
Белае Возера пасёлак 82 225026
Бярэсце пасёлак 143 225027
Дубрава вёска 56 225014
Заказанка вёска 8 224019
Збунін вёска 187 225013
Знаменка аграгарадок 1324 225013
Лясны пасёлак 51 225013
Медна аграгарадок 912 225014
Прылукі вёска 605 224019
Рагозна вёска 226 225013
Страдзеч аграгарадок 1579 225012

У адпаведнасці з рашэннем Выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 г. № 61 на тэрыторыі Знаменскага сельсавета ўстаноўлена пагранічная зона.[5]

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 3007 чалавек[6], з іх 89,0 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 4,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 5426 чалавек[8].

Эканоміка правіць

  • «Птушкафабрыка Медна»

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 снежня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
  4. Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» Архівавана 19 студзеня 2017.
  5. РЕШЕНИЕ ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА НАРОДНЫХ ДЕПУТАТОВ от 21 февраля 1994 г. № 61
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.