Зубрэвічы (Аршанскі раён)

Аршанскі раён

Зубрэвічы — аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Зубрэвічы з’яўляюцца цэнтрам Зубрэвіцкага сельсавета.

Аграгарадок
Зубрэвічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 453 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216[1]
Паштовы індэкс
211005[2]
Аўтамабільны код
2
СААТА
2236814036
Зубрэвічы на карце Беларусі ±
Зубрэвічы (Аршанскі раён) (Беларусь)
Зубрэвічы (Аршанскі раён)
Зубрэвічы (Аршанскі раён) (Віцебская вобласць)
Зубрэвічы (Аршанскі раён)

Геаграфія правіць

Месціцца за 30 км на паўднёвы захад ад Оршы, за 110 км ад Віцебска, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Копысь[3], на рацэ Ульянаўка.

Гісторыя правіць

Вядомы прынамсі з 1444 года як «двор» Зубравічы, цэнтр удзела князя Дзмітрыя Сякіры ў Друцкім княстве. У 7-м індыкце князь склаў тастамент (7-ы індыкт прыпадае на 1429 ці 1444 год, дакумент звычайна датуюць 1444) на карысць жонкі Соф’і, дзяцей і нашчадкаў, паводле якога ўладанні складаліся з «двароў» Зубравічы і Хімы, «зямлі пустой» Дубровенскай, «двароў» Быхаў (пазнейшы Новы Быхаў), Добасна i даннікаў у Турцы (сярод земляў Свіслацкай воласці).[4]

Згадваецца ў 1643 як мястэчка з царквой у складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[5]. З 1772 г. у складзе Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні[6]. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губерняў. З 1938 г. у складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавета.[7]

Насельніцтва правіць

  • 1997 год — 446 жыхароў, 209 двароў[3].

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Белтэлекам Архівавана 21 лістапада 2010. (руск.)
  2. Белпошта (руск.)
  3. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  4. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 57.
  5. Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 137.
  6. Списки землевладельцев и имений Могилевской губернии. Форум. (руск.)
  7. Рашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. № 55 (руск.)

Літаратура правіць

  • Зубрэвічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 118.
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 34. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Оршанский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2008. — 10 000 экз.