Зубчастая перадача
Зубчастая перадача — механізм перадачы руху з дапамогаю зубчастых колаў. Выкарыстоўваецца звычайна для перадачы вярчэння ад аднаго вала да другога з зададзеным перадатачным лікам (звычайна 2—4, у асобным выпадках 8—10).
Адрозніваюць зубчастыя перадачы: з паралельнымі восямі — цыліндрычныя прамазубыя, касазубыя і шаўронныя; з перасякальнымі восямі — канічныя з прамымі, косымі і кругавымі зубцамі; з перакрыжаванымі восямі — вінтавыя і гіпоідныя; перадачы шасцярня—рэйка. Да зубчастых перадач адносяцца таксама: кругавінтавая перадача сістэмы М. Л. Новікава і хвалевая перадача.
Таксама зубчастыя перадачы адрозніваюцца паводле канструкцыйнага выканання: унутранага і вонкавага счаплення; планетарныя і радавыя; адкрытыя, паўадкрытыя і закрытыя.
Гл. таксама правіць
Літаратура правіць
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — С. 432. — 608 с.: іл., карты.