Зыбкія пяскі — пяскі, перанасычаныя паветрам (газам ці гарачымі парамі, у пустыні), вільгаццю ўзыходных крыніц і здольныя з прычыны гэтага засмоктваць углыб прадметы, якія патрапяць у іх; разнастайныя па сваёй прыродзе, але заўсёды пазбаўленыя драбназёмістага дамешку. Дзякуючы выпарэнню ці тонкай плёнцы вады, якая ахінае пясчынкі, счапленне паміж імі малое.

Знак папярэджання каля зыбкіх пяскоў

Уласцівасці правіць

Зыбкі пясок — няньютанаўская вадкасць. Калі ён знаходзіцца ў стане супакою, ён здаецца цвёрдым, але невялікія (менш чым 1 %) змены ў механічнай напрузе на яго паверхні прыводзяць да істотнага змяншэння яго глейкасці. Каб выбрацца з зыбкага пяску, трэба прыкласці велізарныя высілкі. Сіла, патрэбная для таго, каб выцягнуць нагу з зыбкага пяску з хуткасцю 1 см/с, эквівалентная сіле, якая запатрабуецца для таго, каб падняць легкавую машыну сярэдніх памераў[1].

У сувязі з высокай шчыльнасцю зыбкага пяску чалавек ці жывёла не можа цалкам патануць у ім. Зыбкі пясок бяспечны сам па сабе, аднак у сувязі з тым, што ён істотна абмяжоўвае магчымасць перасоўвання, той, хто ўграз у ім, робіцца безабаронным ад іншых небяспек: прыліву, сонечнага апрамянення, драпежнікаў, абязводжвання і іншых. Пры трапленні ў зыбкі пясок, гэтак жа як і ў балоце, трэба паспрабаваць легчы на спіну, шырока раскінуўшы рукі. Выбірацца трэба павольна і плаўна, не робячы рэзкіх рухаў. Па словах бельгійскага вучонага Райманда Бергмана, аўтамабілі, што перасоўваюцца на досыць высокай хуткасці, цалкам могуць у адзін момант увайсці ў такі пясок[2].

З’ява была створана і ў лабараторных умовах: група вывучэння фізікі вадкасцей пры нідэрландскім Універсітэце Твэнце на чале з Дэтлафам Лозе стварыла дзейную мадэль «сухога балота» ў празрыстым плексігласавым кантэйнеры вышынёй 60 см з падмуркам 20х20 см, запоўненым дробным пяском (дыяметр часціц — 40 мкм). Праз адтуліны ў падмурку кантэйнера ў пясок удзімалі паветра. Калі паветраная бруя была перакрыта, пясчынкі апусціліся ўніз і сфармавалі структуру з больш свабодным пакаваннем: шчыльнасць 41 % у параўнанні з 55—66 % ў звычайным пяску. У атрыманай сумесі лёгка танулі шарыкі дыяметрам 4 см рознай масы[3].

Шыранне правіць

Зыбкія пяскі звычайна месцяцца па берагах мораў, азёр і рэк (дзе звычайна пашыраны ўзыходныя крыніцы), але могуць сустракацца і ўдалечыні ад берагоў, як на раўнінах, так і ў горах, у пустынях.

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Khaldoun, A., E. Eiser, G. H. Wegdam, and Daniel Bonn. 2005. «Rheology: Liquefaction of quicksand under stress.» Nature 437 (29 Sept.): 635. DOI:10.1038/437635a
  2. Знікненне ў «сухім балоце» // Грани.Ру
  3. Lohse D., Rauhe R., Bergmann R., van der Meer D. Granular physics: Creating a dry variety of quicksand // Nature. — 2004. — Vol. 432. — P. 689—690. — DOI:10.1038/432689a

Спасылкі правіць